***

Aug 31, 2015 17:10


Лету, ідыёцкаму, вырашальнаму. Якога і не было.
І Вольцы, дзякуючы якой я маю не толькі альбом Лейтана.
***( *** )

беларуская мова, чарнавікі, маг Галя

Leave a comment

volka_z_bolkava August 31 2015, 14:28:55 UTC
Заставацца не трэба - летняй. Рэж лімон, захапляйся Лейтанам і проста пашлі гэта лета на. Замест фальшы гаркавай - кава, штось з пачатку другой актавы і ў неба ластаўкай ці савой... Заставайся - восеньскай. І жывой.

Reply

maggalia August 31 2015, 15:58:07 UTC
Так у Болькава навучылі: я рэшткі лета ў канаву вылію
(ну нарэшце ў мяне тут філія оіо і такі настрой!)
Я гагараю ці цацаркаю палячу за імклівай хмаркаю.
Не жжывой (гэтай восенню ў парку я :),
а жывой - дык само сабой!

Reply

volka_z_bolkava August 31 2015, 16:04:08 UTC
Ненене, не філія, я больш вершамі німагу ))))
А паркі - гэта таксама харашо! нават лепш за. Будзем супадаць у офлайне ;))

Reply

veragodna August 31 2015, 16:16:21 UTC
А я толькі пачала атрымліваць асалоду ад гэтых вершаваных каментароў-імправізацый. Эх вы... :)).

Reply

volka_z_bolkava August 31 2015, 16:23:39 UTC
Гэта не "эхмы", гэта "эх я" :) Волькін здуўся ))) Волькіну не рыфмуецца ад слова зусім бо.

Reply

maggalia August 31 2015, 17:52:44 UTC
Эхмы, эхмы, Волькін! ))

Reply


Leave a comment

Up