пасярод пакоя

Dec 11, 2014 10:11


Старая жанчына стаіць пасярод пакоя. У пакоі шмат кніг, на сценах старыя афішы. За шклянымі дзверцамі кніжных шафаў чорна-белыя тэатральныя фатаздымкі.
У куце тэлевізар, экран накрыт хусткай. На падваконні кактус. Вакол жанчыны ходзіць котка, цокая капцюрамі па падлозе. Жанчына стаіць і маўчыць.
Ці яна задумалася? Ці заснула на хаду? Яна ўжо ў тым узросце, калі такое бывае. Ці яна жывая? Але. Яе дыханне спакойнае, а позірк уважлівы і засяроджаны.
Яна прыслухоўваецца да сусвету і да сябе самой.
Старая кватэра ў старым раёне. Пад вокнамі яр, завалены непад'емным хламам, вытаптаная трава пад вокнамі.
Але ўсё роўна шумна.
Да дарогі далёка, яна заслоненая іншай хрушчоўкай, але машыны едуць і едуць. Да школы далёка, але дзіцячыя галасы чуваць таксама. Шумяць і дрэвы, шумяць і суседзі. Хаця менавіта цяпер суседзі не шумяць.
Цэнтр. Жыццё.
Чуваць, як нехта паднімаецца па лесвіцы. Націснуў на кнопку дзвернога званка, але гуку няма.
Але старая жанчына пачула і зрушыла, падышла да канапы і цяжка села на яе.
Хтосьці патаптаўся на ганку і адкрыў дзверы.

соня

Previous post Next post
Up