Калі заўтра вайна.

Aug 13, 2013 00:41

Былы прэм'ер ды міністар абароны Эстоніі аб расейска-грузынскай вайне 2008 году: http://eurasian-defence.ru/content/российско-грузинск..---10-уроков-для-эстонии.
Цікава, а якія высновы зрабілі айчынныя "аналітыкі", і ці зрабілі хоць якія? Сытуацыя, калі што, у нас аналягічная грузынскай: маленькая краіна супраць вялікай. Да таго ж:
1. ляндшафт, спрыяльны для баявых дзеяньняў вялікіх арміяў;
2. адсутнасьць адэкватнай грамадзкай і вайсковай ідэалёгіі;
3. састарэласьць матэрыяльнай базы;
4. мэнтальная "расейскасьць" вялікай масы насельніцтва, у тым ліку - чынавенства, афіцэраў, супрацоўнікаў спэцслужбаў. Імаверна - вялікая маса завербаваных агентаў сярод прадстаўнікоў мілітарных элітаў;
5. добрае знаёмства расейскіх службаў з станам беларускіх войскаў, разьмяшчэньнем базаў, наяўным плянаваньнем і г.д.;
6. на дадзены момант - адсутнасьць спрыяльных кантактаў з краінамі NATO і палітычнымі элітамі Захаду, малая імавернасьць хаця б інфармацыйнай падтрымкі і перамогі (як гэта было ў выпадку з Грузыяй).

палітыка, Беларусь, Расея, вайна

Previous post Next post
Up