З нагоды астатніх дыскусыяў...

Jul 18, 2013 09:34



З кнігі Анджэя Сулімы-Камінскага "Гісторыя Рэчы Паспалітай многіх народаў":

Стагодзьдзям пазьней, у часы Асьветніцтва, вусатага "сармата" з паголеным чубам, апранутага ў старасьвецкі жупан ды кунтуш, пачнуць уяўляць як камічную постаць, а заканадаўцамі моды стануць парыскія, бэрлінскія ці пецярбурскія (як астатні кароль) "жэўжыкі ў парыках". Каралеўскі двор, жменька арыстакратаў ды цэнтральны ўрад надавалі перавагу не "адсталым сарматам", а асьветленым патрыётам у панталёнах ды з Вальтэрам у руках. Але перамога засталася за сарматамі: у польскай гістарычнай памяці менавіта яны ўхвалілі Канстытуцыю 3 траўня, у той час як "жэўжыкам у парыках" выпала роля "блазнаў" Кацярыны ІІ.

Як хто, а я лепей буду адсталым сарматам. За словамі аб прарывах (мы ж іх ужо чулі, як і нашыя продкі ў канцы XVIII ст. і ня толькі) крыюцца канкрэтныя палітычныя пляны, і яны не спрыяльныя ані для нашай дзяржавы, ані для супольнасьці. Не гуляйцеся ў асьветнікаў, панове, выйдзе дрэнна. Усялякія Агінскія ды Чартарыйскія таксама лічылі, што яны ствараюць нешта прынцыпова новае ды змагаюцца са старымі замшэлымі ідэямі. У выніку, нагадаю, ім засталося пісаць палянэзы аб разьвітаньні з Радзімай...

выбар, гісторыя, Беларусь, справа, Калі Юга

Previous post Next post
Up