(no subject)

Sep 02, 2011 21:19

Пан Датчанін падаў спасылку: http://tio.by/articles/5666

Я бачыў Мір увесну 2000-га, калі тое, што там адбывалася, яшчэ давала нейкія спадзевы. Я бачыў Мір улетку 2005-га (напісаньне справаздачаў з практыкі седзячы ў байніцы сьцяны над возерам не забудуся, мабыць, ніколі) і 2006-га. Тады ўжо ўсё было зразумела. Трыньдзец. Зараз я гляджу на Мір толькі на фотках і баюся туды ехаць. Баюся ўбачыць на ўласныя вочы завершаны варыянт ГЭТАГА. Будзь скляты той, хто першы прыдумаў, што калі хаму даць уладу, то ён усім распарадзіцца добра! Рэстытуцыя і толькі рэстытуцыя ўсёй маёмасьці. У поўную ўласнасьць. Сапраўдным панам. А "архітэктарам" ды "рэстаўратарам" разам з чынавенцамі, што падпісвалі пляны "рэканструкцыі" - навечна і з нашчадкамі быць у ліку княскай чэлядзі ды сарціры чысьціць у Міры ды Нясьвіжы. На большае ня здатныя.

Традыцыя і Мадэрн, гвалт, Літва, гісторыя, сваё

Previous post Next post
Up