(no subject)

Aug 08, 2011 13:22

Праблема Беларусі - не Чарнобыль і не Лукашэнка. Тым болей, не эканамічны крызыс. Праблема Беларусі - звычайнае жлобства саміх беларусаў.
Літаральна на днях меў назіраць прыклад. Шаноўныя фрэнды маглі заўважыць, што пару месяцаў таму я далучыўся да арміі прыхільнікаў "Сьвету танкаў". Гульня распрацаваная, як вы ўжо здагадаліся, нашымі. Трэба сказаць, што любыя анлайн-гульні складаюцца як бы зь дзьвюх плыняў гульцоў - тых, што гуляюць "для сябе" і тых, што гуляюць, каб усіх "нахіляць". Пры тым, другая катэгорыя не абавязкова складаецца са шкалаты, што сядзіць на шыі ў бацькоў, гэта бываюць даволі дарослыя і адэкватныя людзі. Але, ня ў гэтым сэнс. Сэнс у тым, што для другой, пераважна, катэгорыі ў гульнях ствараецца магчымасьць платных паслугаў - прэміюмных акаунтаў, набыцьця за рэальныя грошы нейкіх фішак (танкаў, у дадзеным выпадку). У "СТ" ёсьць яшчэ адна акалічнасьць - разьвіцьцё танкаў адбываецца за вопыт, які здабываецца падчас бою. Вопыт можа быць або індывідуальны (на канкрэтны танк), або агульны (яго можна ўжываць на любы іншы танк). Памер вопыту, канешне, розьніцца. Напрыклад, у канкрэтным баі атрымана 1000 індывідуальнага вопыту, але да агульнага будзе дададзена дзесьці 50-60, неяк так. Дык вось, у якасьці яшчэ адной платнай фішкі прадугледжаны перавод індывідуальнага вопыту з так званых "элітных" (цалкам разьвітых) танкаў у агульны. За грошы, зразумела. Само па сабе гэта ня дрэнна, трэба ж гульні і аўтарам неяк жыць. Але канкрэтна беларуская рэалізацыя забівае...
Танкі разьвіваць можна па галінах, яны, у прынцыпе, падпарадкаваныя пэўнай лёгіцы (САЎ і СТ-САЎ не бярэм).
1. - сярэдняхуткасныя лёгія - сярэдняхуткасныя сярэднія - цяжкія
2. - хуткія лёгія - хуткія сярэднія - "моцныя" сярэднія
На пырыкладзе нямецкай галіны:
1. PzII - PzIIIA - PzIII - PzIV - VK3601 - PzVI-Tiger - PzVI-TII - VKнейкі ("тапак", карацей) - "Маўс"
2. Тры "чэха" (нямецкія танкі, што рабіліся ў свой час для Чэхаславаччыны, потым ваявалі ў складзе Панзэрваффэ, зразумела) - PzIII/IV - VK3001 - і далей на "Пантэры"

Дык вось нашыя ўмельцы выдаюць новы патч. Дадалі нямецкіх танкаў Е-сэрыі, новы "Тыгр" - гэта добра. Але пры гэтым яны мяняюць галіны, перастаўляючы мейсцамі некалькі танкаў, у прыватнасьці Панцэр4 і Панцэр3/4. Што ў гэтым такога? А вось што. Тлумачу на сваім прыкладзе (у людзей, якім пераставілі "позьнія" мадэді ўсё ячшэ весялей).
Маю ў гаражы Пз3 і Пз4, абудва "элітныя", г.зн. усе дасьледаваньні зробленыя, само акно дасьледаваньняў не адчыняецца. Раней другі танк вынікаў зь першага. Але зараз з Пз3 дасьледуецца Пз3/4. А Пз4, які раней даваў Вк3601 і 3001(Н), зараз дае ВК3601 і 3001(Р). Але танкі засталіся элітнымі, у іх не зьявілася новых недасьледаваных модуляў у выглядзе новых танкаў. Такі вось падарунак ад распрацоўшчыкаў, маўляў, нічога перадасьледаваць ня трэба. Аднак, як цяпер адкрываць "закрытыя" падгаліны? Адказ ад распрацоўшчыкаў - з дапамогай агульнага вопыту! То бок, або сядзі і "задротнічай" год, каб набраць 25-30 тысячаў вопыту на танк 6-га узроўню (тупа і непрыймальна, як для чалавека, што гуляе час ад часу "для сябе"), або плаці грошы і за іх пераводзь індывідуальны вопыт "элітак" у агульны. Отака х**ня, малята - выхад з крызысу па-беларуску. Вучыся, Мясьніковіч! Хаця, Мясьніковіч і так умее, гэта агульная для іх рыса.

wot

Previous post Next post
Up