Экспедыцыя. Мастоўскі раён 4

Aug 25, 2014 19:25



Новік Ганна Сцяпанаўна (1932)
Калі мы шукалаі хату нашай наступнай суразмоўцы,то я ўпэўнена прайшла міма,бо “у хаце з такім вялікім і дагледжаным агародам не можа жыць 82-гадовая жанчына”,а апынулася, што не -можа!
Гання Сцяпанаўна сустрэла нас у сваім садзе падчас абірання бульбы. І нават вельмі абрадавалася і апынулася адкрытым вельмі прыемным чалавекам. (Мы доўга не маглі адчыніць яе калітку, таму з’явіліся думкі,што гаспадары гэтай хаты, магчыма, не вельмі рады гасцям)
Гэта такі чалавек, які адкрыта і без ценю сораму распавядзе ўсё што ведае, памятае, можа. Магчыма,у такіх людзей сапраўды чыстае сумленне і светлы розум, ім проста няма чаго саромецца ці хавацца. Тут былі і расповеды пра будучага мужа, які сказаў: “Калі за мяне не пойдзеш-заб’ю!” і тое, як страшна жыць было; пра нешчаслівае асабістае жыццё,калі муж заўківаў( сыходзіў у запой). Было распаведзена пра працу, пра травы, загаворы, як ездзілі ў бежанство, калі прыйшлі немцы ў 1914… Але за ўсімі гэтымі сумнымі гісторыямі стаяў абсалютна прыгожы, вясёлы і адкрыты чалавек. Неверагодна абаяльная жанчына. Не думала,што і ў такім узросце можна застацца такой прыгожай і жаночай.

















Беларусь, народная культура, мои фотографии, этнаграфія

Previous post Next post
Up