Fort P (Parysów)

Jun 18, 2014 19:29

Форт Бема.





Мяне заўсёды ўражвалі такія аб'екты. У іх асаблівая энергетыка, якую адчуваеш усім сваім нутром. Напэўна, я тонкая і ўражлівая.






Пабудаваны ў 1886-1890 гг. Падумаць толькі, больш за стагоддзе назад!

Каля Форту размешчаныя шматпавярховікі, найвялікшая дзіцячая пляцоўка Варшавы (пра яе я неяк пісала ў фб), спартыўныя клубы, агароды і крамы.
Увогуле, гэта вельмі вялікая тэрыторыя, мы пабылітолькі ў 6 (?) аб'ектах, якія знаходзяцца ўнутры Форта.

Першае збудаванне ўразіла найбольш. Напэўна таму, што яно было самым занядбаным. Дарэчы, тэрыторыя добра даглядаецца, акурат скасілі паўсюль траву, ўнутры ж апроч леташняга лісця было мінімум смецця. Нічым не засраныя сцены і амаль няма гаўна пад нагамі, і гэта класна, бо не адцягваецца ўвага.



Столь. Шык!


Там жа мы ўбачылі беднягу голуба. Добра, што сына не было, ён бы засмуціўся.


Зрэшты, гэты будынак утвараў сабою своеасаблівую ммм...


Як быццам у пацверджанне сваіх думак па дарозе ўбачылі дзевачку ў чорнай маечцы з сатанінскімі сімваламі. Зрэшты, яна была ў белых шорціках. Аднак, цікавая мода пайшла. У мае часы хадзілі толькі ў чорным, а тут нейкі непарадак. Пераследавала думка, хто мог забіць голуба і сіла стэрыятыпаў, прызнаюся, перамагла. Я падумала пра чалавека дрэнна.

Што ж, пераходзім да іншага аб'екта, і там значна аптымістычней!




Праўда, я аказалася такім баязліўцам, што нават спачатку заглядваць баялася.


Але там ужо не было галубіных трупаў і чырвоных надпісаў. Вот.




На кожны дах вядзе сцежка. Гэтыя нібы надмагільныя пліты ўсяго толькі трубы. Там любіць збірацца моладзь каб пабухаць. А што, вельмі годнае месца. Самае яно для такіх справаў. І відок зверху чароўны:








Я такая дрэнная ў душы, што, уявіўшы, што нехта п'яны можа адтуль зваліцца, мне становіцца радасна і ні разу не шкада.



Бачна, што адпачываць там любяць не толькі падлеткі з півасам ці гітарай. Туды наведваюцца і людзі творчыя, каляровыя ўнутры і сапраўдныя рамантыкі.


Сфоткаліся на фоне, цяжка было стрымацца :)


Агулам, практычна паўсюль усе сцены ўнутры размаляваныя графіці.








Мне больш падабаюцца не размаляваныя і не замазаныя нічым. Вось як тут. Калі ўяўлю, што яны больш чым ў 4 разы старэйшыя за мяне, аж жыць там хочацца.


Але там досыць холадна. І цёмна трындос.

* * *

Часта Фарты адаптуюць да музеяў. Тут жа ўсё хоць і больш-менш дагледжана, але пакрысе прыходзіць у заняпад. Хаця ў апошнім аб'екце мы знайшлі прыкметы жыцця, дакладней, сапраўдную рэстаўрацыю.


Вось гэта, пэўна, будзе белы пакой...


А тут узоры, якія ўжо намалявалі ці збіраюцца замаляваць. Так прыгожа, што недасведчанаму аматару Фартоў цяжка зразумець






Нават на падлозе


А тут сцяну знесці не паспелі, а ўжо дыван накляпалі. На фоне такой сцяны было б модна сфоткацца, але мы тармазнулі і такой фоткі ў калекцыі няма :)


Там далей - вузкі праход вышынёю мо з паўтары метры, цікава, для чаго


І, нарэшце, памараньчавы пакой. Такое адчуванне, што яго рыхтуюць да правядзення імпрэзаў. З практычнага п.гл. цалкам ок - атмасфернае месца, паблізу няма суседзяў і можна праводзіць шумныя вяселлі і вечарыны.


Вось і ўсё.


Ну што, файна са мною было? :)


fort bema, warszawa, famille

Previous post Next post
Up