Apr 08, 2012 08:26
У мяне з рэлігіяй складаныя адносіны. Відаць, я яшчэ не дарос да яе. Але ў Элькі сёння Пасха. Яна была пахрэшчана знаёмым ксяндзом Анджэем, калі мы ляжалі ў бальніцы і дактары не маглі адказаць, што з ёй такое. Ён проста прыйшоў і зрабіў гэта, хаця мы, бацькі, хрэшчаны па праваслаўным абрадзе, і так рабіць нельга. А пасля хваробы адыйшлі. А потым ён разам з дзяўчатамі з касцёлу прынес для Эліны мядзведзя, на я якім была хустка з надпісам: "Эліна, Бог цябе любіць". Мядзведзь быў у тры разы больш за яе і займаў палову нашай маленькай кватэры :)
Проста хачу сказаць усім, хто нам дапамагаў, вялікі дзякуй. Хрыстос уваскрос!