Apr 07, 2012 14:22
Адкрываю фэйсбук - так і бачу наступную карціну.
Штаб ЦРУ, сяржант Джон дакладае маёру Джэку:
- Сэр, тут нехта з Беларусі хоча праглядзець сваю старонку.
- Пачакай, я дап'ю каву.
- Але гэта з Беларусі.
- З Беларусі? Лукашэнка? Спыніць сувязь!!!
Сувязь спыняецца.
- Пачакайце, гэта не Лукашенка.
- А-а-а... Адбой!!!
Сувязь вяртаецца.
- Дык што рабіць?
- Трэба параіцца з прэзідэнтам. Алё, прэзідэнт? Вам далажылі? Якія прыняць меры? Не, нацыянальнай бяспецы не пагражае. Ок, зразумеў.
- Што рабіць, сэр?
- Прэзідэнт даў дазвол. Ён таксама можа запампаваць фатаздымкі, але толькі 3 за адзін раз. Ідзіце, выконвайце.