Прэзентацыя кліпа Recha -- Горад

Nov 02, 2013 19:03

image Click to view



Вулічныя музыкі бароняць горад-герой ад нашэсця субкультурных зомбі - такі кароткі змест анімацыйнага музычнага відэа пад назвай "Горад", на стварэнне якога натхніў Менск ды яго жыхары. Колькі год на вуліцах сталіцы, асабліва ля макдональдсу на "Кастрах", можна назіраць шэрагі стракатай моладзі. Эма-недалугі змянілі R'n'B-красунь, потым прыйшлі хіпстары. Можна набыць любое адзенне ды не баяцца атрымаць за даўгія валасы ў галаву. І хаця ў большасці выпадкаў даводзіцца ставіць дэфіс - гопнік-рокер, гопнік-рэпер, гопнік-хіпстар ды гопнік-гопнік, - аднак горад наш усё ж цудоўны, кранальны, нераўнуючы, як пятнаццацігадовы падлетак у краме адзення.
Recha зычыць вам добрага настрою і нагадвае, усе мы аднолькава голыя пад нашымі моднымі пінджакамі, дарагімі сукенкамі ды вузкімі джынцамі.
Бліжэйшы канцэрт гурта Recha адбудзецца ў клубе "Графіці" 6-га лістапада.

Рэжысёр, мастак - Андрусь Такінданг.
Кампутарная анімацыя - Дзяніс Міжуй.
Музыка гурта Recha.
2012 г.
Старонка кліпа facebook.com/Horad.clip

Узнагароды:
01. I Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Libelula animation festival" 2012 - "Лепшы анімацыйны кліп", Іспанія
02. Фестываль лічбавага мастацтва "Perfect Symmetry" 2012 - "Прыз глядацкіх сімпатый", Расія
03. II штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў
"Cinema Perpetuum Mobile" 2013 - "Лепшы беларускі фільм", Беларусь
04. 18-ы Адкрыты рускі фестываль анімацыйнага кіно ў Суздалі 2013 - "За арыгінальнае візуальнае рашэнне", Расія
05. VII Міжнародны моладзевы кінафестываль "New Horizon" 2013 - "Лепшы анімацыйны фільм", Расія
06. IV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "GOLDEN KUKER" 2013 - Спецыяльны прыз "Proiko Proikov" - за лепшае музычнае відэа, Балгарыя
07. IV Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі "AD.NAK!" 2013 - 3-е месца за працу групы Recha анімацыйнага кліпа "Горад", Беларусь
08. ІІІ Міжнародны моладзевы кінафестываль "Святло свету" 2013 - 3-е месца катэгорыі B "Анімацыя", Расія

Афіцыйны выбар:
29. Фестываль рускага кароткаметражнага аўтарскага кіно "Арткино", Масква, Расія 2013
28. Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў у Партугаліі "Cinanima", Партугалія 2013
27. XII Пецярбургскі Міжнародны фестываль студэнцкіх фільмаў і дэбют "The Beginning", Расія 2013
26. Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "KLIK!", Нідэрланды 2013
25. Найбуйнейшы мексіканскі фестываль анімацыйнага і лічбавага мастацтва "CutOut Fest", Мексіка 2013
24. 8-ы Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "ANIM’EST", Румынія 2013
23. 10-ы фестываль еўрапейскай анімацыі "BALKANIMA", Сербія 2013
22. Міжнародны фестываль анімацыі "ANIMANIMA", Сербія 2013
21. Науссійскі міжнародны кінафестываль, Грэцыя 2013
20. 8-ы Міжнародны фестываль сучаснай анімацыі і медыя-арту "LINOLEUM", Расія 2013
19. 6-ы Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "ANIMATOR", Польшча 2013
18. IV Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі "AD.NAK!", Беларусь 2013
17. Першы ў Расіі фестываль анімацыі на адкрытым паветры "Бессань", Расія 2013
16. Міжнародны фестываль эксперыментальнага кіно для пачаткоўцаў-кінематаграфістаў "backup_festival", Германія 2013
15. Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў "Corti a Ponte", Італія 2013
14. Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў "ArtDeco de Cinema", Бразілія 2013
13. IV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "GOLDEN KUKER", Балгарыя 2013
12. 14-ы фестываль аматарскага і незалежнага кіно "KAN Film Festival", Польшча 2013
11. Фестываль незалежнага аўтарскага эксперыментальнага кіно "KINOLIKBEZ", Расія 2013
10. VII Міжнародны моладзевы кінафестываль "New Horizon", Расія 2013
09. Міжнародны фестываль незалежнага кіно "Golden Anteaters", Польшча 2013
08. Штогадовы адкрыты міжнародны фестываль некамерцыйных мультымедыйных мастацтваў "Multimatograph", Расія 2013
07. VII штогадовы фестываль кароткаметражных фільмаў, відэа-арта і анімацыі "Vision" , Расія 2013
06. Міжнародны студэнцкі кінафестываль "Sehsüchte", Германія 2013
05. 18-ы Адкрыты рускі фестываль анімацыйнага кіно ў Суздалі, Расія 2013
04. IMF/International Motion Festival, Кіпр 2013
03. Штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно "CINEMA PERPETUUM MOBILE", Беларусь 2013
02. Фестываль лічбавае мастацтва "Perfect Symmetry 12.12.12", Расія 2012
01. I Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў - "Libelula animation festival", Іспанія 2012
Previous post Next post
Up