ЛЕТА 12 - гэта відэадзённік гурта Recha, які паказвае некаторыя паездкі, канцэрты, размовы, што адбыліся мінулым летам. Стужка рабілася з разлікам найперш на заўзятараў нашай творчасці. Мы намагаліся перадаць бяз прыўкрас атмасферу гастроляў, варункі музычнага жыцця. У сярэдзіне зімы нам забажалася прыгадаць вясёлыя летнія выступы, узгадаць радасныя моманты. Фільм шмат у чым асабісты, складаецца з архіўных запісаў гурта, але маем надзею, што і выпадковы глядач зможа здабыць колькі прыемных хвілін, гледзячы на калямузычныя прыгоды. У дадатак стужку вянчае новы кліп на песню ''Няма Беларусі''.
Бліжэйшы канцэрт Recha адбудзецца ў "Графіці" 27 студзеня. Будзем радыя вас пабачыць!
Click to view
Click to view