Вершы Ксеніі Шаржановіч

Nov 06, 2008 18:55

Імгненне
Самае прыемнае ў каханні -
Імгненне,
Калі сустракаешся позіркам
З аб'ектам сваіх пачуццяў
І па вачах разумееш,
Што ўсё
Не дарэмна

***
Мне Ўчора прыснілася
Дзіўнае шчасце:
Бялюткае сонца
Ў валошкавым небе
І ты...
Між натоўпу
Прываблівых клетак,
Каханы,
Адвечны
Ўладар
Маіх думак...
Чакаеш мяне
І глядзіш на гадзіннік...
Спазняюся...
Ўбачыў...
Сустрэліся вочы...
І сэрца ўпала цнатлівым рамонкам
На стылую глебу
Тваёй адзіноты...
Ты ўзяў яго ў рукі
Так звышнатуральна,
Пяшчотна-салодка,
Нібыта жывое,
Стуліў да грудзей
І мы сталі
Навекі
Адзінкава-цэлым
На ўсім
Белым свеце...
Мы сталі
Каханнем...
Але праз імгненне
Прачнулася я
Ў пяшчоце і стоме
Пад пацалункамі
Ўзнёслага Сонца...
А можа,
Не Сонца?..
Прачнулася й стала
Усё зразумелым,
Бо побач тулілася
Шчэ адно Сэрца...
Тваё...
Значыць, сон быў у руку...
Ці проста рука мая...
Стала тваёй...
Да сканання...

Расстрэл кахання
Я болей не скажу табе "пакуль",
Але...бывай.
Праз сэрца сотні пачуццёвых куль -
Мой шлях не ў рай.
Больш уначы не вымаўлю "твая",
Але...прабач.
Ты не крыўдуй - мне зараз удвая
Цяжэй трываць.
Не стой адзін на лініі агню,
Не будзь дурны:
Мой боль праб'е тваю браню
На злом вайны.
А хто каго цвярозасцю забіў,
Ці мае сэнс?
Здаецца, ты са мною толькі быў.
І будзеш.
Без.

Ваяж ад самой сябе
Спісала аловак ушчэнт -
Твой цень небыццём карала...
Мне б зараз...ды ў Ташкент,
А іншага будзе мала.
Паехаць бы на Малі,
Ці ў вечныя льды Аляскі,
Ды тонуць мае караблі
Ад недахопу ласкі.
Дай, Божа, квіток у Крым -
Пагрэцца ў абдымках мора,
Забыўшы, што не маім
З палёгкай ты стаў учора.
Чакае мяне Сіднэй,
Дзе буду я ўсё такая ж -
Багіня нямых завей, -
Бо ты ўжо не чакаеш.
Хай мне ў забыцці-журбе
Адчынены сотні весніц -
Ваяж ад самой сябе
Наўрад ці змагу я здзейсніць.

***
Смешна да болю прыдумана ў свеце:
Кахаеш бязмежна, нібыта навек,
Ды толькі пачуцці прымае за смецце
Твой любы і мілы табе чалавек.

А потым пранізвае расчараванне
Маленькія клеткі наіўнай душы,
І болей не прагнеш прывабных спатканняў,
Распяўшы памкненні свае на крыжы.

І болей не хочаца марыць без толку
Пра ўчора жаданыя вочы і твар,
Няхай нават потым праплачаш да золку,
Абы то не чуў тваіх сноў уладар.

Абы не адчуў, як заходзіцца сэрца ад стомы,
Cпазнанай пад цяжарам слёз...
О, як тады горне ў абдымкі да смерці,
Але вырашае па-іншаму лёс:

Кахаеш, крыўдуеш, а потым раптоўна
Прачнешся ўранні, забыўшы імя
Таго, хто так доўга і так бездакорна
Цябе ў палоне пачуццяў трымаў.

Ўздыхнеш і, з палёгкай махнуўшы рукою,
Свабоднаю станеш ад кратаў чужых...
Ды той, хто калісьці пазбавіў спакою
Цябе не забудзе ў трызненнях сваіх.

Цяпер ужо ты будзеш доўга дзівіцца,
Чаму ў свеце так: ты кахаеш у журбе,
А варта аднойчы на мару забыцца,
Як мара твая пакахае цябе.

Дорогая И.Д.! Вспомните наш разговор сегодня. "Не надо писать так, как Ксюша, потому что слишком дорого даются ей стихи". В связи с чем возникает вопрос....Лучше перестрадать и написать что-то стоящее и даже может быть гениальное, или вести расслабленное тупое сушествование, где даже любовь - это выдумка самого человека, и писать что-то пусть симпатичное, но ничего не стоящее? Не нахожу ответа....

стихи, Ксения Шаржанович, вопрос, па-беларуску

Previous post Next post
Up