Канец

Apr 20, 2011 08:50

Раніцай 17 красавіка надвор’е не заладзілася. Дождж змяняўся снегам. А той у сваю чаргу пераўтвараўся ў град. На небе - ніводнага прасвету. Але бліжэй да поўдня развіднелася, на небе з’явілася сонца. І снег на гарах ярка заблішчэў.

Сёння роўна год, як мы з усімі рэчамі за плячыма пакінулі дом і адправіліся ў Амерыку з табурэткай. Сёння праз год табурэт памочыць свае ножкі і тым самым атрымае апошні прытулак.

Мы доўга ішлі па краі зямлі, прабіраючыся па слізкіх схілах, пералазячы праз паваленыя дрэвы ды зарасці калючак.

















І нарэшце знайшлі гэтае месца. Вось яно.







У вадзе плавалі марскія львы, хвалі разбіваліся аб камяні.







Сёння табурэцік пры парадзе. На ім - наш шлях.



Фотасэсія ў апошні раз.









На шляху да гэтага месца мы праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, пабывалі ў 14 краінах, вывучылі паўтары новыя мовы, сустрэлі кучу добрых людзей, пазнаёмілі іх з беларускімі народнымі песнямі, знайшлі добрых сяброў.

Я, Ніко, які прытуліў нас ва Ўшуаі, Верасень, нашыя новыя сябры-расіяне, з якімі пазнаёміліся на фестывалі "Вясёлка", Аня і Косця, Калюня.



Украінскія і беларускія табурэтнікі: Калюня, я, Верасень, Аліса.



Вось такой чырвонай нітачкай мы пратапталі Амерыку.






Падсумоўваць можна яшчэ доўга. Безумоўна, змяніліся мы. Але дакладна і тое, што змяніліся тыя, каго я пакінула ў Беларусі. Відаць, мне для асэнсавання ўсяго спатрэбіцца час.







Гэтая экспедыцыя расставіла ўсё па-месцах. Беларуска Віка Малаева, якая пачынала шлях разам з намі, ужо больш за год жыве ў Нью-Йорку. З беларусам і нашым "капітанам" Кірылам мы праехалі разам невялікую частку ЗША і яшчэ меншую Коста-Рыкі. Увесь астатні час мы падарожнічалі асобна. У канцы вандроўкі нашыя шляхі так і не сышліся. Мы ўсталявалі беларускі зэдлік разам з Калюнем і Алісай на беразе праліва Бігля. Кірыл разам з Лёнем - маленькі табурэцік, які насіла Лёніна дачка Магдалена (свой украінцы згубілі),  на беразе праліва Дрэйка.







Расійскі і літоўскі зэдлікі знайшлі пакой непадалёк ад нашага.


З-за сумных падзеяў у Беларусі, нам было не да вялікіх подзвігаў. Зэдлік з гомельскай кухні застаўся з іншага боку планеты на краі свету. А мы - назад дадому. Пачаўся новы адлік.




...Fin

Principio...
 

argentina, taburet, photo

Previous post Next post
Up