Dec 23, 2015 21:40
а што а што важнага а што а што
Перамены, такія яскравыя перамены. Людзі ўспрымаюцца па-іньшаму: балюча і шчыра. Няма падману, акуратных дзеянняў і ветлівых думак. Толькі тое, што ўсё.
Я адчуваю разгубюленнасць, я прамацваю рэальнасць, ледзь кранаюся яе і шмат часу абдумваю паслядоўнасць сваіх дзеянняў.
а што а што а што важнага а што
Перамены. Усталёўваць свае межы, не даваць самым блізкім людзям заходзіць бліжэй за. Не паглынаць пачуцці другога, не паглынацца пачуццямі другога. Атрымліваць балючы ўкол, трымаць скуру ў тонусе для наступнага.
а што а што важнага а што а што
Перамены. Любіць моцна ўсімі дрыготкімі нервовымі канечнасцямі. Любіць сумленна, без падману, са злосцю і запалам.
а што а што важнага а што
Перамены. Прымаць сябе такой, якая ёсць. Выпрацоўваць сістэму самавыхавання, навык медытацыі і хараства гадзін унутры сябе. Прыслухоўвацца да свайго дыхання, кантраляваць яго, карміць з рукі пажаданні. Насычаць свой стружань энэргетычнымі ўздзеяннямі, прымаць іх боль, шчырасць і плын у незалежнасці ад воблака камфорту. Вучыцца галадаць.
а што а што важнага а што а што
Спадзявацца на сябе, спадзявацца, што сама.