Maria Kreyn
Я ляжу ў люльцы
вішнёвым тытунем
не варушуся- прыслухоўваюся
калі ты чыркнеш запалкай
і першая іскра кране маё цела
Твае вусны цалуюць мундштук
медленна высмоктваюць
маё дыханне
я ахутваю попельнымі пальцамі
твае распаленныя шчокі
уваходжу ўнутр цябе
слізгаю па танэлі чырвонага горла
і запаўняю кожную пору тваёй скуры
я - твае вены
я - твае вантробы
я - твой чэлес
я - твая похва
я - рэлігійны экстаз
які ніколі не скончыцца
як не сканчаецца памяць
аб першай ночы кахання
ці
як не сканчаецца памяць
аб сэксуальнасці смерці