ты фатаграфуеш мяне,
я стаю, не рухаюся, затрымліваю дыханне,
каб не згубіць яго,
калі спрацуе ўспышка,
мне важна, каб ты бачыў- унутры я белая,
мне важна, каб ты бачыў- ўнутры я, як сабака,
які радуецца незапланаванаму шпацыру
ці стаіць самотны ля дзвярэй
ці ясі з міскі тую ежу,
што ты прыгатаваў менавіта для яго,
ты фатаграфуеш мяне,
я гляжу наўпрост аб’ектыва,
бачу тваё вока, адчуваю дрыгаценне расніц,
і я не міргаю, мне важна, каб ты пабачыў-
унутры я свячуся,
мне важна каб ты пабачыў-
унутры я- сама,
на праяўленным фотаздымку
твае выразістыя выцягнутыя рукі
і белая бліскучая пляма
пасярод іх,
я дзякую табе-
у нас атрымалася!