Aug 02, 2008 00:34
Залічылі на першы курс групу палітолагаў. Быў конкурс. І было шмат вясёлых момантаў (у асноўным, для выкладчыкаў). Цікава, што больш за палову абітурыентаў нашае праграмы - з рэгіёнаў Беларусі, з малых гарадоў і нават зь вёсак. Зрабіў для сябе выснову, што дзяржаўная ідэялогія, як бы яна ні выкладалася ў сярэдняй школе, пакідае даволі значны сьлед у мазгах дзяцей. Тыповыя адказы, што "у нас самы галоўны - гэта прэзідэнт, а пад ім - парламент", "выканаўчая ўлада - гэта прэзідэнт"; пры адказе на пытанне пра сучасныя палітычныя ідэялогіі адсоткаў 70 студэнтаў пачынаюць казаць пра дзяржаўную ідэалогію РБ. Над гэтым трэба будзе працаваць. Шмат абітурыентаў маюць бацькоў - кіраўнікоў прадпрыемстваў і фірм, чамусьці шмат спартоўцаў (фігурнае катанне, конны спорт, пулявая стральба). Адзін абітурыент прыйшоў пасьля Сувораўскага вучылішча. Расказваў страшныя рэчы пра сваю навучальную ўстанову... Цяпер у кастрычніку пабачым, чаго яны вартыя.
А яшчэ, праводзячы прафесійнае сумоўе, ўзгадаў, што роўна 10 год таму сам паступаў на гістфак.
праца,
ЕГУ