НЕ МАСКВА ДАЛА НАМ ВОЛЮ, А НААДВАРОТ - МЫ РАЗБУРЫЛІ СССР

Mar 03, 2024 19:12


Бытуе думка, быццам бы рускія і Масква далі нам свабоду. Гэта катэгарычна не так. Усё было роўна наадварот: гэта мы заваявалі свабоду і даравалі рускім і сабе самім волю.

Паўзірайцеся на фота 90-91 гадоў. Там палова - нацмены з саюзных рэспублік, якія хацелі развала СССР, не толькі змены ўлады камуністаў. на месцах, у саюзных рэспубліках, у шэрагах наменклатуры і ў шырокіх колах актыўнага насельніцтва былі такія самыя настроі. Менавіта нацмены вынудзілі Ельцына рапусціць СССР.

Нацмены сышлі, рускія засталіся сам-насам і пабудавалі тое, за што змагаліся. Проста тады мэты рускіх часова супалі з мэтамі нацменаў.

Недасведчаныя людзі кажуць, што свабоду нам нібыта, даравала Масква. Бздура. Масква часова ў асобе Ельцына паддалася, пайшла на супрацоўніцтва з нацменамі, маўляў, "бярыце суверэнітэту столькі, колькі падымеце", каб потым вярнуць усё назад, але без гіраў у асобе КПСС. Бо тады самастойна рэфарматары, без дапамогі нацменаў, змяніць уладу не былі ў стане.

Калі гэтага не разумееце, не разумееце нічога.

image Click to view

Россия, Беларусь

Previous post Next post
Up