Пытанне непрыняцця часткай моладдзі, і не толькі моладдзі, беларушчыны яшчэ і ў тым, акрамя выхаванай пагарды, а, магчыма, у большай частцы менавіта ў тым, што яны асацыююць беларускую культуру, каторую навязвае афіцыйная улада, з усімі яе прымітыўнымі носьбітамі: азаронкамі, мукавозчыкамі, саладухамі, гігінымі, то бок, лічаць беларушчыну галімай прапагандай. Не мае значэння, на якой мове, тут гэта як раз працуе! Беларуская каўбаса і сыр - гэта асобна, а вось беларуская культура на любой мове не прымаецца апрыёры.
З іншага боку, існуе тэнденцыя, даўняя, калі тыя дзеячы культуры ці навукі, хто не здолеў дасягнуць поспеху на ніве рускамоўнай культуры, пераходзяць ў беларускі сегмент культуры, і там ўжо, пад выглядам патрыятычнай накіраванасці і абароны нацыянальнага, гоняць лажу, каторую не хавалі рускамоўныя.
Апошняя з'ява асабліва абвастрылася пасля рамежаванняў 20-га, тады беларушчыну заліла брудная хваля дылетантства і глупоты, правакацыі і кампіляцыі, прапаганды і маніпуляцыі. Абедзве тэндэнцыі зліваюцца і выклікаюць агіду ў людзей, каторыя могуць думаць самастойна, а ў тых, хто не хоча думаць - дык тым болей.
Падрабязней на відэа:
Click to view