Рыжскі мір: новая рэдакцыя для Беларусі альбо Нас ізноў падзялілі

May 24, 2016 09:25

Сяргей Сноп

Калі аўтар нешта апісвае ў сцвярджальным тоне, то гэта ад таго, што ён упэўнены ў кожным сваім слове. І наадварот, калі аўтар не ўпэўнены, то проста не піша на гэты конт і не загружае сабе і людзям галаву, каб не ўпадабляцца разнастайным махлярам-аналітыкам. Але некаторыя чытачы і суразмоўцы сумняваюцца ў тым, што аўтар мае рацыю. Бо мая праўда не адпавядае ўбітым у іх галаву стэрэатыпам.
Час ад часу мне прыходзіцца спасылацца на аўтарытэты большага калібра, напрыклад, на Зянона Пазьняка. Сёння спасылаюся на пана Алеся Астроўскага і каментары да ягонага опуса "Сённяшняя Беларусь у цэнтры Еўропы" з [гэтага вось]http://nashaziamlia.org/2016/05/22/8586/#more-8586 сайта.  Прычым, пачну менавіта з каментара, бо ён вельмі красамоўны. Што тычыцца артыкула, то гэта тэкст лекцыі, прычытанай Астоўскім у мінулым годзе ў Кіеве.
"Спадарства! Калі вы пішаце пра “грошы апазыцыі”, дык ведайце, што 90% сродкаў, выдзеленых на “дэмакратыю ў Беларусі” нават не заходзяць у краіну. Усе яны збольшага асядаюць у тых краінах, якія іх і выдзяляюць. У офісах “інстытутаў”, фондаў, NGO і гэтак далей. Тое, што трапляе сюды - абсалютны мізер. Напрыклад, Польшча выдаткавала 17 млн. Але ж яны пайшлі на Белсат, праграму Каліноўскага і розным “інстытутам усходнім”, то бок засталіся ў Польшчы…
І так усе. Амерыканскія грошы застаюцца ў галоўных офісах NDI, IRI, NED, якія дзесяцігоддзямі “дапамагаюць Беларусі”, частка асядае ў розных польскіх, чэскіх, славацкіх, літоўскіх Фондах і НДА, што таксама шчыруюць “для Беларусі” і толькі крохі трапляюць сюды. Думаю, шмат каму вядомы персанаж - Павал Казанэцкі, што зрабіўся мільянэрам на “дапамозе беларусам”.
Але, існуюць і ў нас гнюсныя персанажы, якія кралі і крадуць мільёнамі. Гэта, найперш, банда пад назовам “Хартыя”: у 2001 скралі амерыканскую дапамогу на выбары. Сума - больш за 1,2 мільёны. Тады быў узняўся вялікі скандал, але, тым не меньш, уся хеўра з камфотрам разьмясцілася ў варшавах і лонданах.
Сёння найвялікшым злодзеем ёсьць кантора “Кансорцыюм “Еўрабеларусь””. Чым канкрэтна яны займаюцца - ніхто не ведае, але штогадовае фінансаванне іх складае больш за мільён даляраў (дадзеныя ёсць у вольным доступе). Галавою гэтай банды ёсць спадар Ма...кевіч (метадолух, прабач Божа), які і кіруе працэсам паспяховага асваення “дапамогі”.
Другія ненажэрцы - гэта групоўкі “праваабаронцаў”, якія таксама маюць магчымасці для распілаў адносна вялікіх бюджэтаў.
Больш вялікіх сродкаў у РБ не атрымлівае ніхто. Але дзейнасць сп. Ма...кевіча я Рэдакцыі раю даследзіць - персанаж гэты ў нас недаацэнены, як і шкода, якую ён робіць."
Цяпер сама лекцыя. Асабіста ў мяне яе тэзісы асаблівага пярэчання не выклікаюць, а што тычыцца некаторых спрэчных момантаў, то іх можа заўважыць і сам чытач. Карысная яна тым, што тут па-навуковаму сабраны і сістэматызаваны шматлікія факты, якія мы пакідаем па-за ўвагай, бо кожны раз бачым іх у сваёй паўсядзённай рэальнасці.
[Калі ласка:]http://nashaziamlia.org/2016/05/22/8586/#more-8586

На фота: Ванда Васілеўская, польская дзеячка ад літаратуры, набліжаны да Сталіна чалавек, спецыяліст па крэсах, дачка польскага міністра замежных спраў, які падпісаў Рыжскі дагавор з Расеяй. Нагадвае мне цяперашнюю Агнешку Касмадзем'янскую з "Белсата". І не толькі яна. Уся сітуацыя нагадвае той перыяд часу і тых герояў. Зладжаная і ўзгаданая работа. Не навіна. Адно, што выклікае ў мяне смутак - такая вялікая колькасць айчынных запраданцаў на абодвух баках.


http://galkovsky.livejournal.com/228025.html

оппозиция, шпионаж, Польша, национальная идея, крэсы

Previous post Next post
Up