Чаму беларускія тамагочы супраць кантактаў Лукашенкі з Папай Рымскім альбо Згінь, зараза!

May 22, 2016 07:54



Рускі сусвет ад учарашняй, 21 мая, сустрэчы Аляксандра Лукашенкі з Папай Рымскім ажно штырыць, як наркаманаў.
Доўгая гісторыя супрацьстаяння Рыма і ягонай гібрыднай маскоўскай імітацыі, а як жа ж. Тым больш, у святле нядаўняга ганебна-дэфектыўнага візіта Гундзяева на Кубу для сустрэсы з папай Францыскам, пасля якога Патрыарх паехаў ахаладзіцца ажно ў Антарктыду. Гэта ўжо другая сустрэча Лукашенкі, і з другім Папаю. Сістэма, як сказалі бы следчыя і суд. Рэцыдыў. Накіраваныя супраць мацкоўскіх скрэпаў і сакральнасці, гэта зразумела.
Падпяваюць рускаму імперству мясцовыя прадстаўнікі беларускай іліткі. Спачатку яны рабілі акцэнт на тым, што ў Італіі Наш меў размовы з нязначнымі асобамі, а сустрэчу з Папаю проста замоўчвалі. Пан Казначэеў напісаў, вядома ж, агульную думку калектыва беларускіх тамагочы і сдрыснуўшых, напрыклад, што краіне патрэбныя інвестыцыі, а ў Папы інвестыцыяў няма. Тут мне прыгадалася пытанне Сталіна наконт таго, колькі ў Папы дывізіяў. Але ж беларускім тамагочы да Сталіна далёка, бо ў Сталіна дывізіі былі, а ў тамагочы - няма нават батальёна.
Беларуская ілітка зацята выступае супраць любых міжнародных кантактаў беларускага кіраўніцтва. Я памятаю, як адзін ёлупень нават называў Пакістан, з кіраўніцтвам каторага актыўна працуе Наш, нічога не вартай краінай. Ілітка ўпарта цягне Беларусь у дрыгву супрацьстаяння з Захадам на карысць мацкоўскай сатрапіі. І ўсё дзеля задрыпаных грантаў і ласкавага слова ад расейскай ліберальнай шызы.
Згінь, зараза!
На фота: два Папы, дзве сустрэчы. Ва ўсіх сэнсах. Прэзідэнт Беларусі рыхтуе візіт Папы да нас, у Мінск. А далучыцца ў сталіцы Беларусі да Папы Рымскага Патрыарх маскоўскі, ці не далучыцца - нас уже і не цікавіць, ці не так? Наша гульня ў любым выпадку бяспройгрышная. Вось які выходзіць расклад, таму запраданская ілітка і вар'яцее.
Што да інвестыцыяў, то ў Папы іх вельмі шмат. На гэтым свеце, і на тым свеце таксама.


http://newsera.ru/2016/05/154041/lukashenko-vstrecha-patriarha-i-papi-v-belarusi-nesomnenno.html


http://president.gov.by/ru/news_ru/view/vstrecha-s-papoj-rimskim-frantsiskom-13682/

Лукашенко, автокефалия

Previous post Next post
Up