Jun 09, 2010 16:30
Часам я сур’ёзна пачынаю сумнявацца ў тым, што мацi нарадзiла мяне менавiта 14-га верасьня… Чаму не ў траўнi? Яна ня памятае дакладна час майго нараджэння, можа й зь месяцам трошкi памылiлася.. Усё ж сыходзiцца: характар нявызначаны, назіраецца бесперапынная раздвоенасць, маю шматбаковыя захапленні, у меру разумная, трошкі раздражняльная, дапытлівыя, часта пераменлівая, любю усялякiя забаўкі ды й… зразумела безадказная. Але галоўнае - я ўвесь час спрачаюся сама з сабой, нi аб чым не магу нiчога сказаць дакладна… нiбы знаходжуся ў нейкiм памiжжы - калыхаюся ад шчасьця, якое запаўняе ды рвецца вонку, да ўнутранай спустошанасьцi, якая мяжуе амаль з бяссэнсоўнасьцю. Ад гэтага калыханьня часам галава iдзе кругам, а часам нават пачынае ванiтаваць. Заўсёды памiж: свабодай-належнасьцю, каханьнем-цынiзмам, працэсам-вынiкам… Заўсёды памiж розных людзей. Але вось што важна: застрэльце мяне, калi гэтыя калыханьнi спыняцца. А ўжо наколькi мяне хопiць - паглядзiм.