Jul 10, 2008 23:57
Сёньня йшла я на шпацыр зь Піаццы Навона да Ватыкана, і яшчэ адтуль да метро.
На мосце, які зьвязуе бераг Піаццы Навона з Ватыканам доўга садзіла на парапеце моста, і думала : Дзякуй табе, Божа мой, таму што стварыў такую прыгожосьць, і ўсё гэта- мой горад!
Была гадзіна 19.30, калі ў Рыме бывае такое салодкае сьвятло, такое чыстае, залацістае, што разумець можа толькі ты, які гэта ўбачыў.
З таго моста можаш з аднаго боку бачыць Замак Сьвятога Анёла, дзе Сьвяты Міхаіл трымае свой меч супраць Ворага.
зь іншага боку- Старые палаццы, паркі, дрэва..
на рацэ плавалі качкі. нада мной ляталі кірлі
І за Ватыканам паволі сонца замірала...неба станавілася паволі шэрым, а дагэтуль было такое блакітнае..як блакітнае полымя.
Я такой прыгажосьці мала калі бачыла.
Думала, дзякуй Богу, гэта- мой горад. Нават калі я буду жыць ня тут, Рым, я цябе на векі не забуду :)
а такі сценарый не раю глядзець адным. таму што занадта ўсяго прыгожага, а калі ня маеш побач каму сказаць, цяжка ўсё зразумець, мне здаецца..нават найпрыгажэйшы (мне) горад на сьвеце.
а пра прыгоды сям'і..
..у папярэдным тыдню была ў гасьцях ў цёці мамы, якой спольнілося 100 гадоў, а яна ўсё яшчэ здаровая, нават на піано Шопэна грае...
яна нам расказвала гісторыі нашай сям'і
напр. у ейнай цёці такая сумная рамантычная гісторыя..
наша была сям'я малой ўляхты, жылі яны тады ў маленькім сяле на паўднёвай Італіі. а там жыў сабе мой пра-прадзед, ці штосьці такое. у яго некалькі дзяцей, паміж якімі некалькі дочак.
Аднойчы, прыйшлі ў сяло нейкія вайскоўцы. Яны йшлі й пад акнамі палаца, дзе жылы гэтыя мае пра-праштосьці. Адзін з вайскоўцаў убачыў на вокне самую маладую дачку сям'і, пачалі размаўляць..і вядома, якія такія справы..адно слово за іншым..словам, закахаліся адзін ў аднаго.
Добры салдацік пайшоў да майго продка, і папрасіў яго руку дачкі. А той адмовіўся, таму што ён быў вайскоўцам (а што ў гэтым дрэнна, я ня ведаю,...), ня быў са шляхты (тады мы яшчэ пры 70-х гг 19 ст., сацыяльнае паходжаньне відац быў важным..), і дзяўчына была самая маладая, а не магла выйсьці пакуль і старэйшыя сястры ня выйдуць.
Словам, дачкі ня даў. Вайсковец сыйшоў, і больш пра яго ніхто ня чуў.
а тая, Марыей яе клічалі, закрылася ў свой пакой..і больш ніколі адтуль не выходзіла. Ніколі больш. Жыла там яшчэ 70 гадоў, заўсёды апранута ў белым. Мой дзядуля памятаў яе, і таму ніколі не любіў, каб ягоныя дачкі апрануліся ў белым.
сумная гісторыя. мо ў такіх часах многіх такіх і былі..
бедная дзяўчынка. як у рамане якім-небудзь. а насамрэч- праўдзенькая праўда.