licvinka
Dec 19, 2008 15:54
Чалавечая гліна
Да гэтай мажнасьці б -
ды мужнасьці,
да моцы цела -
моцы б духу, -
і хто б тады засумняваўся
у ветласьці, якой ты поўны,
у шчырасьці, якой адметны,
у пасьлядоўнасьці тваёй?
Ах, каб жа гліна чалавечая
ды не ўміналася ад ціскаў, -
як бы запаважаў сябе ты,
як бы звысакароднеў сьвет!..
Ніна Мацяш
адыходзіць
licvinka
Dec 19, 2008 15:24
Сёння ўночы памярла Ніна Мацяш.
Вечны супакой дай ёй, Пане, і Святло вечнае няхай ёй свеціць+
адыходзіць