Учора быў у Мінску, таму атрымалась забегчы на Камароўку падчас "маўклівай акцыі" ў 13.00. Было, нават, больш чым сумна. Магу дакладна сказаць, што на акцыю прыйшлі 5 чалавек, журналісты, міліцыя, часовы павераны ЗША спадар Скэнлан, нехта там з Мінскага гарвыканкаму і "ГУВД". Чаму пішу 5 чалавек, бо яны гэта самі сказалі, ад астатніх не чуў.
Журналісты абляпілі бабак, якія гучна распавядалі чаму яны прыйшлі і адкуль пачулі аб гэтым. Да журналістаў тут жа набеглі нейкія дзядзькі ў цывільным і пачалі здымаць на свае відэакамеры. Былі і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ: АНТ, БТ, Белта. Частка журналістаў разышлася праз паўгадзіны, астатнія праз гадзіну.
Было шмат прадстаўнікоў сілавых структур і па форме і ў цывільным.
Пасля пачаў чытаць навіны на розных сайтах. Шмат хлусні.
Вось спіс таго, чаго не было і пра што напісана:
Хартыя "Затем на площади перед рынком начали появляться бойцы спецназа..."
"Представители охраны Комаровского рынка вышли к журналистам и через громкоговорители предупредили их о том, что съемка на рынке запрещена и попросили не толпиться перед центральным входом..."
Радыё Свабода "Каля цэнтральнага ўваходу на рынак сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, скардзяцца на ўлады, даюць інтэрвію журналістам..."
Былі яшчэ ляпы, але зараз не магу ўжо знайсці. Больш-меньш адэкватна напісана на сайте
"Беларускіх навінаў" і, як не дзіўна,
"Белта".
Ніжэй мая "Алея славы" з прысутнічаўшых на акцыі.
1. Бабкі - удзельніцы акцыі.
2. Дасціпны журналіст
3. Мужык з размаўлялым пакетам (у пакеце рацыя, і ён быццам бы не заўважным па ёй размаўляе)
4. Людзі ў цывільным
5. Прадстаўнікі дзяржаўных СМІ
6. Уладныя твары
7. Сакратны аўтамабіль (без нумароў і з таніраванным шклом)