Рэвалюцыя ў Дзень Незалежнасці??????????????????????????????????

Jul 25, 2011 18:48

"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" апублікавала план чарговы маўклівай акцыі на сераду, 27 ліпеня. Нагадаем, менавіта ў гэты дзень у 1990-ым годзе была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. І менавіта гэты дзень адзначаўся ў Беларусі да Лукашэнкі як дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці.

Арганізатары абралі ў гэты святочны для беларусаў дзень нетрадыцыйны час і фармат акцыі - збор удзельнікаў аб'яўляецца ў найбуйнейшых гандлёвых кропках краіны.

«27 ліпеня, у 13:00 збіраемся на самых буйных рынках нашых гарадоў каля зачыненых гандлёвых кропак!

Рэвалюцыя ў Дзень Незалежнасці
Адзін з каардынатараў, дарэчы сказаў, што калі 27-га (серада) прыйдзе не шмат народу, то, адпаведна, у суботу (а менавіта па суботах потым іх і плануюць праводзіць) іх таксама будзе не шмат.

Не, ну не маразм??? Хто прыйдзе ў працоўны дзень у 13 гадзін??? Як можна рабіць з гэтага якія-небудзь вынікі??? Я ў шоку!

думкі, апазіцыя, навіны

Previous post Next post
Up