СИПСИК

Dec 03, 2011 22:21



Памятаеце, у дзяцінстве кніжка была Эно Рауда "Сіпсік"... 


Паспрабавала сыну яе пачытаць у 1,5 гады. І прымусіў паўтарыць на другі дзень. Потым яшчэ, і яшчэ. І вось  цяпер мы амаль кожны дзень чытаем  пра прыгоды мяккага чалавечка і яго маленькай гаспадыні. Прыйшлося нават змайстраваць сыну нашага асабістага Сіпсіка, якога ён цяпер і выхоўвае, і сакрэты свае расказвае, і маляваць вучыць...




Вось гэта наш Сіпсік пасля чарговай гульні са сваім гарэзлівым гаспадаром прылёг трошачкі адпачыць. Нялёгка яму прыходзіцца. Але ён ані разу яшчэ не паскардзіўся. Усё вытрымае!




Зроблены наш сябручок па тыпу вальдорфскай лялькі. Мыецца вельмі добра, ужо спрабавалі. Катастрафічна пакуль не хапае часу зрабіць яму "прыличны" гарнітур. Але спадзяюся, на новы год зробім яму з сынам такі падарунак...

 
   А здараецца і вось гэтак:



Прыходжу аднойчы з працы, а Сіпсік Рому чакае...





ДЗІЦЯЧЫЯ ЦАЦКІ

Previous post Next post
Up