Менавіта так мне апісалі гэтую пару. Атрымалася тое, што бачыце. Гэтыя лялькі падораны на вяселле сяброўкі маёй сястры на доўгае і шчаслівае сямейнае жыццё. За такім Гаспадаром не пападзе наша Прыгажуня!
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/00039p33/s640x480)
Вельмі падабаюцца мне валасы з сапраўднага льну. Мацаў бы ды мацаў!
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003a4cc/s640x480)
У Гаспадара на пузіку вышыты Волат, каб трымаў на сваіх дужых плячах усе клопаты пра сямейны дабрабыт і шчасце. У руках як заўсёды - цэлы мех з грашыма...
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003br2e/s640x480)
Ну не ўтрымалася я ад бісеранашывання, вельмі ж малюнак на тканіне для гэтага прыдатны!
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003cwra/s640x480)
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003dp35/s640x480)
Твар, як заўсёды, без вачэй, носа і роціка. На абрадавых ляльках і самаробных ляльках для маленькіх дзетак не рабілі вочы, бо лічылася, што лялька - істота напаўжывая, а калі будуць вочы, то яна зможа быць зусім жывой. А паколькі невядома, якая сіла дабярэцца да яе першай, цёмная ці светлая, то на усялякі выпадак хай яна застаецца напаўжывой і робіць толькі тое, аб чым яе майстрыца прасіла.
Гэтыя лялечкі атрымаліся з тварыкамі мядвянымі, на соты падобнымі. Хай як пчолкі сямья працуе і дабрабыт сабе здабываюць:)
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003ef98/s640x480)
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003f935/s640x480)
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003grqe/s640x480)
![](http://pics.livejournal.com/lalki/pic/0003hq08/s640x480)
КАЛІ ВЫ ЖАДАЕЦЕ ЗАКАЗАЦЬ У ПАДАРУНАК НА ВЯСЕЛЛЕ НЕРАЗЛУЧНІКАЎ, ТО ГЭТА ДЛЯ ВАС:
1. У наяўнасці іх быць не можа. Кожная пара Неразлучнікаў робіцца толькі для канкрэтнай пары людзей. Для гэтага я папрашу Вас расказаць пра маладых, для якіх робіцца гэты падарунак і вельмі пажадана хоць якой якасці фота мне пабачыць гэтых людзей.
2. Пара лялек-Неразлучнікаў робіцца за адныя суткі. Але вельмі прашу, каб у мяне было хаця б 2-3 тыдні на роздумы, падбор матэрыялаў і выбар тых самых сутак, што зручна мне. То бок, не тэлефануйце з просьбай назаўтра зрабіць падарунак, "бо вельмі трэба".
3. Ніякай магіі і перасцярог! Толькі мае і, ў большай ступені, Вашыя добрыя пажаданні маладым і народныя традыцыі нашых продкаў. 4. Прыкладны кошт адной пары - ад 200 000.
Калі б Вы жадалі яшчэ і бутэлечку шампані незвычайнага выгляду, зазірніце сюды http//utulna.livejournal.com