19.08.11.
Сонечны мурашнік, ці горад усесаюзнага адпачынку. Сёння бавім час у Батумі.
Зранку яшчэ ляжалі на сонейку (дакладней, я на сонцы, а Сяржук - у намёце), а як стала спякотна - пасунуліся на трасу, дзе нас даволі хутка падхапіла машына да Батумі.
Батумі сустрэў нас спякотным паветрам і хайтэкаўскімі будынкамі.
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі У першым інфацэнтры нам далі мапу, але адмовілі ў просьбе пакінуць тут заплечнікі. Ох…. Цёгацца з імі па такой спякоце па горадзе - тут не спадабаецца не толькі такі горад-мурашнік, але і самы файны ўтульны гарадок. Але на мапе быў пазначаны яшчэ адзін інфацэнтр, на бульвары, куды мы і пасунуліся шукаць шчасця. Тутэйшая дзяўчынка-загадчыца дапамагла нам пазбавіцца нашай залішняй вагі з-за плячыма на бліжэйшыя гадзіны чатыры і пажадала прыемнага адпачынку.
Батумі, як мне падалося, гэта горад адпачынку, адпачынку і яшчэ раз адпачынку. Выключна. Для гэтага тут ёсць усё. Паглядзець тут можна хіба толькі на старыя вуліцы, некалькі цэркваў (яны, шчыра кажучы, мяне не надта ўразілі), дзельфінарый і некалькі помнікаў (напрыклад, прысвечаны легендзе пра выкраданне Елены і залатое руно). Прыгожае ўзбярэжжа, але ізноў-такі - вельмі “затурыстычанае”. Але дам рады - “Батумі-без-заплечніка” мне падабаецца значна болей.
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі *усьміхнула:
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі *вакенца ў сад?:))
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі Цераз дарогі тут ужо бегалі, не зважаючы на машыны, пераходы і светлафоры: тбіліскія майстра-класы Марата не прайшлі дарма. Пагулялі па горадзе і пачалі шукаць месца для абеда. Скарыстаўшы прынцып “есьці там, дзе ядуць мясцовыя, бо там танна і дакладна смачна”, мы селі ў невялічкай забегалаўцы, дзе елі і пілі піва мясцовыя дзядзькі.
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі Вось тут мы і пакаштавалі самы смачны аджарскі хачапуры. Ммммм! Смаката! І піва тут смачнае і таннае.
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі Пасля доўгіх пошукаў такі знайшлі гіпермаркет, які апынуўся проста больш менш вялікай крамай, дзе можна было разлічыцца карткай.
На набярэжнай напаілі ёгуртам кацяня ля порту і паціху пакрочылі за заплечнікамі.
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі
Альбом:
Грузія (працяг) - Батумі ***
А потым нас чакаў вялікі фэйл =( Кіроўца. Які вёз нас да Батумі, параіў нам ехаць у Сарпі - сказаў, што там ля мора і намёт паставіць можна і адпачыць добра і ціха. ОООО! Я узадавалася: народзіны буду адзначаць на мяжы з Турцыяй! Даехалі мы на маршрутоўцы да Сарпі… але нават не выходзячы з яе, вырашылі вяртацца назад. На ўзбярэжжы было СТОЛЬКІ народу, што не толькі намёт паставіць - там сесьці не было куды! Карацей, аблегчыўшы свае кішэні на 4 лары, вырашылі вяртацца ночыць у Цыхідзыры. Маршрутоўка да Кабулеці завезла нас неяк вельмі далёка за тое месца, дзе мы выходзілі з пансіаната, і мы яшчэ хвілін 25 драпалі ўгару ўздоўж шашы, пакуль не знайшлі наш уваход да мора.
Яшчэ 15 хвілін ходу - і вось пад нагамі ізноў шапоча (а дакладней грукоча - сёння яно нейкае гучнае) мора. А побач стаяць намёты. Заўтра пойдзем знаёміцца з суседзямі.
У ваду было зайсці цяжка. Але надта пыемна ў цемры стаяць у буйным моры і адчуваць соль на вуснах…
***
Уначы неяк не спалося… Вылезла з намёту на паветра. Мора асвечана луной, пляж заліты лунным святлом. Хвілін 20 проста сядзела на каменнях і глядзела, як хвалі б’юцца аб бераг. А потым яны сталі нейкія… страшныя. Мне ажно ніякавата стала. Усе думкі кудысьці зніклі і захацелася хуценька залезьці ў цёплы спальнік. Што я зрэшты і зрабіла…