18.08.11.
Сёння зразумела, што мора мяне ўражвае толькі ўначы... Ну гэта так - груба кажучы.
Зрэшты, нам ўчора пашанціла стаць у неблагім, як мы потым зразумелі, месцы, дзе зранку было няшмат людзей і больш менш чыста. Але нам хацелася знайсці яшчэ больш дзікія месцы. Далейшы досьвед паказаў, што гэта тут зрабіць вельмі цяжка, калі не немагчыма.
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА Зранку мы неяк так файна паваляліся на сонцы, што ўвечары, абмазаныя Пантэнолам, ляжалі на жыватах у намёце.
А потым... потым прыплылі дзяльфіны! Яны скокалі зусім блізка - у метрах 50-70 ад берага. Я сядзела на ўзбярэжжы, глядзела і марыла быць там - разам з імі...
Есьці... Вельмі хацелася есьці, а ўзгадаўшы, што ўчора акрамя двух смачных фастфудаў і мацоні з хлебам мы нічога не елі, захацелася яшчэ болей =) Трэба адзначыць, што фастфуд у іх тут насамрэч якасны, прынамсі наш значна прайграе тутэйшаму. Пайшлі шукаць кавярню. Адзінае, што знайшлі, - маленькую хатку і некалькі столікаў навокал, якія прэзентаваліся як кафэ турэцкай кухні. Гаспадыня на зламанай расейскай мове распавяла пра не надта багатае меню: ёсць кура, рыба і суп. Вось яно як... Вырашыўшы, што на пытанне “з чаго суп?” прасцей паказаць, чым адказаць, і адвяла нас на кухню да рондаля з нечым кшталту картаплянага супа-пюрэ. Смачненькі такі, але перца ў ім!!!! Балазе, хлеба не пашкадавала. “Вялізная” рыба за 8 лары апынулася рыбкай сярэдняй талеркі, абкладзенай помідорамі і цыбуляй. Карацей, пад’елі і пайўлі да дарогі, дзе знайшлі не больш не менш - турыстычны інфацэнтр. (цікава, што ён стаяў акурат ля шашы -да самаго горада было яшчэ ехаць хвілін 15).
Пра гэтыя Tourist Information Centers трэба сказаць асобна. Грузія сапраўды развіваецца ў напрамку да адчыненасці і зручнасці для турыстаў. Амаль у кожным горадзе, які ўяўляе турыстычную цікавасць ёсць такі TIC, дзе сідзяць прыемныя дзяўчыны ці хлопцы, якія валодаюць прынамсі трыма мовамі і здольны распавесьці пра тое, куды варта пайсьці, што паглядзець і як куды даехаць. Апроч таго, тут можна бескаштоўна набыць мапу не толькі гэтага горада, але і турыстычныя мапы ўсіх рэгіёнаў Грузіі (дзякуючы гэтаму, напрыканцы вандроўкі ў Сяржука былі ўжо ўсе такія мапы).
...Дзяўчына ў інфацэнтры параіла нам ехаць за Кабулеці - у мясціну з даволі экзатычнай назвай - Цыхідзыры. “Там мала людзей, лес і прыгожыя ціхія пляжы”.
Ну... Як даехалі да самаго Цыхідзыры і праз зарасці ажынаў (ууух і аб’еліся мы іх!) выйшлі да мора, нічога акрамя забруджанага ўзбярэжжа мы не знайшлі. Я ўвогуле была уражана тым, як людзі здольны ляжаць і загараць сярод плястыкавых бутэлек, паперы, старых ботаў, якія самі ж там і пакідаюць...
Праз чыгуначныя шляхі, пасля - па скалах, вымачыўшы ногі ў салёнай вадзе прыбою, мы знайшлі нейкі маленькі пляжык (як пасля выявілася - пляжык той быў ад пансіяната асацыяцыі сляпых), а якім і засталіся пад скаламі, парослымі зялёным лісцем. На зеляніне сядзела неверагодная колькасць матылькоў. Ледзь кранеш лістоту - і яны адразу адскокваюць у паветра і ізноў сядаюць на свае месцы. Марокі з імі ніякай не было, затое увечары.... Увечары яны ЗАПЕЛІ! Шум мора, свіст-спевы матылькоў, цемра і вакол зоры на небе - вось такое мора мне падабаецца. Зрэшты ў кожным нават самым ніякаватым дні можна знайсці пазітыўныя моманты і заснуць у добрым настроі.
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА а далей - мЫшыны скарбы :)
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА ... і што робіць мора са шклом...
Альбом:
Грузія (працяг) - МОРА