Sverige...

Jul 06, 2011 22:57

Засталося ўсяго некалькі дзён у Швецыі. Запаволены сум па дому чаргуецца са спакойна-дзікім нежаданьнем адпраўляцца ў доўгі шлях да Беларусі. Сімпатыя мая да Швецыя непамерная...
     Гэта краіна, якая зьдзівіла мяне ў многіх асьпектак: пачынаючы з зусім малага бытавога і да чагосьгі сацыяльна вельмі значнага. :) Пачынаючы з пытаньня "як адзін і той жа ключ можа адчыняць розныя дзьверы, але не падыходзіць да трэціх, якія адчыняюцца такім жа ключом" і заканчваючы пытаньнем "як кожны швед можа вось так проста праверыць e-mail працаўніка дяржаўнага органа". 
    Падарожжа ў два тыдні сёння для мяне мае выключнае значэньне. Многія рэчы адкрыліся для меня зусім па-новаму, некаторыя глыбей, некаторыя - проста зачыняліся...
   Шведская зямля,насамрэч, казачная... Буду сумаваць па гэтых мясьцінах. Першым зачараваў мяне Стакгольм, па якім мы бясконца гулялі, але так і не пабачылі нават і таго, чаго хацелі. Доўгія старыя вулачкі...з першага погляду такія аднолькавыя, што нават і калі ты ідзеш "заўсёды наперад, ні кроку назад" - усё роўна заблукаеш як раз плюнуць :).  




У прынцыпу, тое ж самае я магу сказаць і пра метро). Розныя галіны і бясконцыя станцыі - вельмі складана разабрацца ў ва ўсім гэтым. Прынамсі, у нас атрымалася не адразу :). І, безумоўна, асабліва трэба зьвярнуць увагу на сінюю галіну  метро - найбольш прыгожыя і арыгінальныя станцыі вы пабачыце менавіта тут.


Швецыя, эмоцыі, успаміны, асабістае

Previous post Next post
Up