Jul 01, 2011 19:36
Адносіны да кавы бываюць розныя. У Швецыі ж яны асаблівыя). Бо "fika" - гэта цэлая традыцыя. У шведскай мове своеасаблівае слова "фіка" выкарыстоўваецца як ў якасьці назоўніка (са значэньнем "перапынак у рабоце ці вучобе дзеля кубачка кавы"), так і ў якасьці дзеяслова (дзеяньне падчас такога перапынку). Шведы кажуць, што "фіка"- гэта шчэ і спосаб вырашэньня праблемы). Сядзіш за кавай, гутарыш...вось так павольна і салодка нараджаецца ісьціна, вырашаецца праблема...Фіка як спосаб камунікацыі...за кубачкам кавы...)
Швецыя,
эмоцыі,
кава