2017 год для мяне стаў вельмі цікавы, асабліва на адкрыцці для самой сябе. Так, у гэтым годзе я нарэшце стала лыжнікам))), трошкі сноўбардзістам (але гэта можна не лічыць, так і быць), пачала кіраваць аўтамабілем і прабегла свой першы забег на менскім паўмарафоне. І, ведаеце, усё гэта мяне так торкнула, што ў думках так і нясецца: "дзе ж я была раней, чаму не ездзіла ў горы і не бегала па Менску")). Што ж, з нецярпеннем чакаю мажлівасці паўтарыць. А ці ёсць у вас такія рэчы кшталту "дзе ж мы былі раней"?