Пасля падарожжа ў Францыю пачынаеш яскрава разумець: ёсць пэўныя рэчы ў французаў, якім хочацца выказаць захапленне. Глядзіш на людзей, так і хочацца прывезці з сабой трошачкі "французскага". За тыдзень знаходжання ў Францыі я адзначыла для сябе як мінімум сем рэчаў, якім можна павучыцца ў французаў.
1. Смачна гатаваць
Тыя, хто бываў ва Францыі, альбо спрабаваў французскую кухню, ведаюць, французская кухня вельмі асаблівая. Захапляе само стаўленне французаў да кухні, нацыянальных страў, а таксама ўвага да дробязей. Усё не толькі смачна, але і вельмі прыгожа.
2. Атрымліваць асалоду ад кожнага моманту
Гэта на ўзроўні адчування людзей...Але мне падалося, што французы значна лепей за беларусаў умеюць атрымоўваць асалоду ад моманту "тут і зараз". Не хвалююцца, не мітусяцца, а ўсяму адводзяць свой час. Калі гэта час з сябрамі ці сям'ёй, то ён такім і будзе, а не будзе мітуслівым вырашэннем пытанняў падчас. Асабіста мне гэтай асаблівасці вельмі хочацца навучыцца болей.
3. Болей камунікаваць
Гэтая асаблівасць, бадай, вельмі звязана з наступнай традыцыяй. Цікава, што для нас так ці інакш, прыём ежы - гэта перш за ўсё прыём ежы. У французаў жа, падаецца, прыём ежы - гэта мажлівасць пакамунікаваць з іншымі людзьмі. Гэта будзе хутчэй за ўсё няспешная вячэра, якая расцягнецца як мінімум на некалькі гадзін і будзе суправаджацца прыемнай гутаркай блізкіх людзей.
Чытаць далей