Varför Sverige.

Jun 07, 2015 10:05

Апасля мерапрыемства, прысвечанага дням Швецыі ў Менску і скептычнай жанчыны, што не верыла майму аповеду пра тое, што шведскую мову можна вывучаць проста дзеля душы, а не дзеля таго, каб з'ехаць ці знайсці мужа, я вырашыла ўзгадаць, з чаго ж пачалася мая любоў да гэтай краіны. І вось яна...гэтая любоў у момантах.

Швецыя заўсёды будзе атаясамлівацца для мяне з морам.
Падарожжа на той бераг Балтыкі было маім першым буйным заплывам.
Першыя і самыя яскравыя ўспаміны - гэта захад сонца на пароме.
Падаецца, што нічога навокал няма.
Ёсць толькі ты і мора.
Блішчаць промні сонца.


Гэта раніцы, якіх болей не паўтаралася.
Бо калі ты прачынаешся раніцай і выходзіш на палубу, то можаш бачыць цудоўныя выспачкі бліжэй да берагоў Швецыі. Падаецца, глядзеў бы ды глядзеў на такія краявіды.
І дыхаў бы гэтым паветрам.


Швецыя - гэта, бадай самы прыгожы начны горад, які я дагэтуль бачыла.
Прынамсі, Стакгольм - адзін з маіх любімых гарадоў на сённяшні дзень.
З нецярпеннем чакаю вяртання.
Для мяне - гэта сонечны горад.
Канешне, засталося пабачыць і у іншае надвор'е, але ... тут сонца жыве.


Стакгольм - гэта круты транспарт, бо гэта круцейшае метро.
Гэта мае любімыя карабельчыкі.


Гэта пейзажы спакою і лёгкасці.




Швецыя для мяне - гэта вобраз абсалютнай сямейнасці і цеплыні.
Падаецца, што менавіта тут людзі як ніхто любяць праводзіць час разам, у кампаніі і на вольным паветры.
Гэта турыстычныя шпацыры, намёцікі ў лясах і сямейныя пікнікі на прыродзе.


Гэта адчуванне мора навокал.


Швецыя - гэта ...Купалле?
Не, гэта не свята Купалля, гэта Мідзомар
(што па сутнасці сваёй і ё наша роднае Купалле, толькі што без беларускіх купальскіх песень)).
Ды й наогул, падаецца, што шведскія і беларуская культуры вельмі блізкія адна да адной.
З безумоўна вялікай колькасцю асаблівасцей, адчуваецца пэўнае адзінства.
Мабыць, гэта подых шведскіх лясоў, што проста прымушаюць адчуваць сябе як дома.


Швецыя - гэта вольны час на прыродзе з сябрамі і мары пра будучыню.
Спакой.
Якога зараз часам так нехапае.

спакой, Швецыя, шведская мова, падарожжа

Previous post Next post
Up