пра крыўду на свой узрост

Dec 15, 2014 20:37


а вы калі-небудзь крыўдавалі на свой узрост? гэтая крыўда вельмі дзіўная, але й адчагосьці моцная. узгадваецца, як школьніцай хацелася быць дарослай і самастойнай, як першыя ўлюбёнасьці выпадалі на тады ўжо дарослых юнакоў і нічога не заставалася акрамя таго, каб крыўдаваць на несправядлівую розьніцу ва ўзросьце, бо мы беглі наперад. Тая крыўда была з большасьці сваёй юнацкай дурасьцю, падагрэтай цяплічнымі ўмовамі жыцьця ў сваёй прасторы. Зараз ёсьць адваротная крыўда. Нам 24, мы маладыя і шчасьлівыя і самы час зразумець свой накірунак, але ж і тут крыўдна, бо мы дарослыя, не заўжды гэтае разумеем.
Previous post Next post
Up