Пра бязглуздасьць штодзённасьці

Dec 14, 2014 15:53


"Ёсць такое слова, якое нельга прамаўляць, - "свабода". Выяўляецца, свабода дурыць нас не менш за грошы. Быць свабодным і быць мільянерам па сутнасці адно і тое ж - у цябе ёсць усё. Толькі што рабіць з тым, у чаго няма межаў, ніхто толкам не ведае. Памнажай бясконцасць, дзялі бясконцасць, аднімай, складай, здабывай корань, уводзь у ступень - усё без толку. Любое дзеянне бескарыснае, пакуль табе няма на чым стаяць, пакуль у цябе няма "для чаго", "для каго" або "з кім".
"Рома едзе. Кніга 1"


Прычытала першую кнігу Рамана, таго самага беларускага Рамана, што ў 20 год кінуў усё, што яго трымала ў Менску і адправіўся ў доўгае падарожжа па розных краінах сьвету, пэўна, да канца не ўсьведамляючы нават план на бліжэйшы час, які ўжо вылічаўся ня ў курсах універсітэту, ня ў гадах працоўнага стажу, а, бадай, колькасьці кіламетраў, што была сумерна колькасьці яго пачуцяцяў і адчуванняў жыцьця.
Раман выпраўляецца з пэўным эмацыйным запалам, на якім, бадай, і трымаецца ўсё падарожжа. Падрабязьней пра праект можна пачытать тут: http://34mag.net/rubrics/roma_edze/.
Так, свабода пранізае рознакаляровы аповед да кончыкаў пальцаў. Прыемна разумець, што малады хлопец пэўным чынам зьдзейсьніў мару многіх беларусаў,часам адарваных ад зьнешняга сьвету бязглуздымі мерапрыемствамі пасрэднай штодзённасьці, балючымі фармальнасьцямі папер, наяўнасьцю колькасьці апраўданьняў для самога сябе. Такім чынам, аповед натхняе, бо яскрава паказвае, як тое, што раней падавалася нерэальным нават самому сабе, адбылося рэчаіснасьцю, рэчаіснасьцю, у якой ты знаходзішся і да канца сам у гэта ня верыш.
Да некаторых рэчаў у аповедзе Ромы, як і ў самой рэчаіснасьці я стаўлюся неадназначна. Так, Рома і сам піша пра пэўны "спажывецкі" стыль свайго пажарожжа, бо ён і сам гэта добра ўсьведамляе. Што ж, мажліва звычка старацца больш аддаваць, чым браць, гэта таксама пэўны стэрэатып, але часам старонкі аповеду былі напружаннымі для майго разуменьня. Але ж кожны павінен скласьці сваё разуменьне дзіўнага падарожжа, даўжынёю ў бязьмежны час, межы якога не акрэсьлены, а фінальны акорд залежыць толькі ад цябе. Тым ня менш, Рома вярнуўся дадому.

Некаторыя рэчы нават і зараз падаюцца мне складанымі для рэалізацыі. На пэўным этапе нават пачынаю задумвацца, а ці трэба распачынаць запланаванае. Мо, таму што запланаванае? Не памятаю, калі апошнім разам я шкадавала пра тое, што распачала, але нейкая аўтэнтычная боязь у дачыненьні да больш-менш грандыёзных планаў усё ж такі прысутнічае.
Мажліва, трэба проста добра разумець, што рабіць з тым, у чаго няма межаў...

дысананс, вечар, мары, эмоцыі, зіма, Ражаство

Previous post Next post
Up