Даўно хацелася напісаць пра адно чароўнае месца, у якое час ад часу ды пад настрой вельмі хочацца вярнуцца зноўку. Спадзяюся, безумоўна, што калісьці так тое і будзе. Называецца гэтае месца Verdens ende, што ў перакладзе з нарвежскай мовы значыць "канец сьвету". Адпаведна знаходзіцца ў Нарвегіі)) на востраве Tjøme, Vestfold.
Прынамсі, па тым як там халодна ды ветрана можна падумаць, што гэта самы натуральны канец сьвету)))), але не...сэнс ня ў гэтым. Месца насамрэч выглядае як край зямлі (таму і канец сьвету).
Перадаць гэтыя адчуваньні складана...нават сама ніколі не ўяўляла сабе такога месца. Самотнае і адначасова моцнае, адзінокае і ў той жа час самадастатковае, ціхае і бурлівае. Часта думаю, што туды трэба вяртацца дзеля таго, каб забыцца на ўсё і падумаць. Толькі ты і мора - гэта крута. Прыбраць бы шчэ натоўп народу па выходных))))).
ну, а гэтая пара мяне асабліва кранула...