(no subject)

Aug 25, 2010 22:38




Цікава, чамусці рэчка наша раней звалася нібы мужчынскім імем - Птыч. Ад старых людзей  я не чула такой назвы, хоць недзе у 20я гады яна  на мапах яшчэ так звалася, некаторыя, праўда, казалі нешта сярэдняе паміж Птыч і Пціч -накшталт "Пчыч":)  Вучоныя людзі кажуць, што слова балцкае.
Сапраўды - гэта птушаня вялікай Прыпяці ) А сяброўкі - прытокі таксама прыгожа завуцца - Арэса, Даколька, Шаць, Нератоўка, Ліса, Арыжня, Карчанка, Зарудзеча, Красная, Бежыца...
Часам сядзіш на беразе, або раствараешся ў вадзе, калі нікога вакол няма, незвычайныя адчуванні прыходзяць,  што вось-вось выйдзе з-за павароту які-небудзь вялікі човен, бо сюдой таксама быў шлях з варагаў у грэкі, каля курганоў здаецца, тыя старажытныя людзі  недзе побач, можа на паляванні, на рыбалцы,а жанчыны з дзецьмі пайшлі збіраць ягады, вось пакажацца з-за дрэў дымок ад вогнішча...   непадалёк селішча  жывуць і па сёння яшчэ з каменнага веку людзі...нібы нічога не мяняецца, цячэ вада і не сканчаецца, растуць і падаюць дубы і вольхі, тысячы гадоў, як ўсходзіць і заходзіць сонца...І нікуды са сваёй рэчкі не хочацца...Яна прыцягвае, кожны дзень розная, кожны год розная, корміць рыбай, поіць усё навокал, змывае бруд і трывогі,абдымае і гушкае...

рэчка

Previous post Next post
Up