Сады і людзі

Mar 25, 2010 22:11






Праглядаючы  кніжачку "Груша в Белоруссии", знайшла там цікавую інфармацыю пра  батаніка Ўладзіміра Іванавіча Бяляева. Гэтага чалавека  пасля сканчэння Маскоўскага ўніверсітэта  у 1885 годзе запрасілі працаваць у Варшаўскі універсітэт на кафедру анатоміі і фізіялогіі. Акрамя таго ён загадваў Варшаўскім памалагічным садам. Яго намаганнямі пры садзе была створана школа садаводзтва, а ў Прывіслінскім краі і ў заходніх раёнах Беларусі і Ўкраіны - сетка садоў пры народных вучылішчах. Штосезон  з памалагічнага саду ў народныя вучэльні безкаштоўна дасылалісь па 24 саджанцы лепшых гатункаў дзеля закладвання школьных садоў. Прафесар Бяляеў меркаваў, што школьныя сады павінны стаць крыніцай лепшых гатункаў і прыкладам для развіцця садоў у мясцовага насельніцтва, выхаваўчым сродкам для школьнікаў... У Варшаўскім памалагічным садзе выпрабоўвалася шмат сартоў, лепшыя гатункі распаўсюджвалі ў Краі,  меньш падыходзячыя для мясцовых ўмоў  не  знішчалі , а зберагалі ў своеасаблівым "музеі" сада, справядліва мяркуючы, што гэтыя гатункі могуць даць добрыя вынікі пры іншых умовах у іншых мясцовасцях. Акрамя таго, кожны год з памалагічнага саду ў настаўніцкія вучэльні дасылаліся тысячы саджанцаў, а вопытныя садоўнікі навучалі настаўнікаў, ды яшчэ арганізоўваліся камандзіроўкі ў школьныя сады дзеля дапамогі па догляду...

Вось і тэма для роздуму, які аб'ём працы можа зрабіць адзін чалавек...

А зараз... дзяржаўная праграма развіцця пладаводства " Пладаводства" на 2004- 2010 гг спынена.
Няма сховішчаў,  абсталявання, грошай, крызіс... Усіх пад сякеру, нават на чарніла ўжо не выгодна. Будзем купляць яблыкі ў Малдавіі.

А наш сад радзіў, хаця яму было каля 100 год і гадоў 30 без догляду (  А якія маральныя наступствы, калі людзі, у першую чаргу дзеці, бачаць, як нішчыцца жывое, якое было прыгажосцю на ўсё наваколле? Так і не магу яшчэ ўсвядоміць, што не зацвіце ён сёлета, не будзе дзе адпачыць па дарозе ў лес,і не будзе  чаго насушыць на зіму.  Але жыццё працягваецца...

асабістае, развагі, балючае

Previous post Next post
Up