Крыху з запазданнем хачу расказаць пра другі, ліпеньскі, нумар часопіса ALOVAK. Рускамоўная версія пабачыла свет 25 ліпеня, недзе праз тыдзень з’явілася і беларускамоўная
( Read more... )
А я ўжо засумнявалася, ці будзе беларускамоўная версія. А вы неяк адсочваеце, колькі людзей якую чытае? Па адкрыццю версій на сайтах мабыць? А што, калі ніхто белмоўную не будзе аглядаць? Мо гэта правакацыйныя пытанні))) Але я вось усё думаю, на колькі людзей увогуле ў гэтым плане хапае, прасоўваць нешта, без чаго з пункту погляду эээ "чыстага бізнэса" можна абыйсціся спакойна. Думаю, на колькі хапіла б мяне:) Ці ёсць, калі не сакрэт, аддача на белмоўную версію? Я разумею, што пытанне складанае, то можна ў прыват, мяне праўда гэта тэма хвалюе)
Мне падабаецца ўвогуле ваш часопіс. Ну як, я гляджу ў плане дызайна, хаця сама вёрсткай не займаюся, але ацаніць магу) На мой погляд усё добра) Што тычыцца напаўнення, то таксама ўсё цікава і разнастайна, але цяжкавата нейкі водгук пісаць, бо я не вельмі падпадаю пад аўдыторыю часопіса, калі па шчырасці. У вас такі больш ухіл на хэндмэйд, калі гэта можна так назваць...І імкненне ахапіць як мага большую аўдыторыю, што зразумела. Уласна мне падабаецца гэтая рубрыка з маркетынгам і прадпрымальніцтвам і інтэрв'ю, асабліва цікава пра Р. Сустава, што не дзіўна :)
Прашу прабачэння, што так доўга не адказвала - была на лецішчы, а з тэлефона не зручна каменты вялікія рабіць.
Так, адсочваем, і на сённяшні дзень можна сказаць, што рускамоўную версію другога нумара прачытала прыкладна ў 12 раз болей людзей, чым беларускую. З першым нумарам розніца недзе ў 10 раз. Каб было больш зразумела, прывяду лічбы: у беларускага першага нумара было больш за 1 000 актыўных чытачоў і больш за 3 000 праглядаў. Так, гэта не 10 тыс. чытачоў і 95. тыс.праглядаў, як у рускай версіі (далёёёка не тое, так), але гэта таксама лічбы! І шчыра скажу, нават калі б яны былі яшчэ меншыя, я б не адмовілася рабіць беларускую версію... І я вельмі шчаслівы чалавек, бо другая "палова" часопіса, Ірына Бельская, мяне ў гэтым падтрымлівае і робіць двайную працу па вёрстцы, хоць сама карыстаецца пераважна рускай мовай у побыце. Дзякуй Богу, знаходзяцца і іншыя людзі, якія нам дапамагаюць таксама, мы ім вельмі ўдзячныя. Карацей, будзем рабіць абавязкова і надалей :)
Ды нічога, у нас ва ўсіх перыядычна такія праблемы)
Я думала, што лічбы меншыя, па праўдзе))) Так што не так ужо і пагана ўсё апынулася))) А тое, што расейскамоўная столькі бярэ -- не дзіўна, гледачы ж могуць быць і з суседніх краін. Я бачыла, што там у вас дзяўчына конкурс выйграла з Расіі здаецца. Сапраўды добра, што вы гэта робіце)
Забылася адказаць на другую частку каментара. Дзякуй за водгук! Я зразумела пра што вы кажаце ў плане аўдыторыі, але вось у мяне пытанне - а чалавеку прафесіанальнаму цікава толькі тое, што датычыцца яго прафесіянальнай дзейнасці? Мастаку - толькі пра мастакоў, керамісту - толькі пра кераміку і г.д.? Усе матэрыялы нашага часопіса звязаны тэмай творчасці ўвогуле і, канешне, разлічаны з большага на чалавека абсалютна любой адукацыі, не абавязкова прафесійнай мастацкай. Але ж і мастачкі часам шыюць сабе нешта ці робяць упрыгожанне на свята!:) Ну і ёсць жа артыкулы ўвогуле пазнавальныя - пра традыцыі ці мясціны, напрыклад. Ці я не так усе ж зразумела каментарый? Чаму вы не падпадаеце пад аўдыторыю часопіса? :)
Я тут магу толькі за сябе адказваць, за свой вопыт) Мы шмат чаго рабілі ў каледжы з таго, пра што вы пішаце. А частка мне не блізкая ў тым плане, што мне прасцей купіць, чым рабіць самой. Не люблю я шыць) Мая сфера цікаўнасцей больш па графічнаму дызайну, відэа, анімацыі, а ў вас дэкаратыўна-прыкладная тэматыка. Пра традыцыі і мясціны цікава, сапраўды.
Зразумела:) Нам таксама вельмі цікава чытаць і пісаць пра графіку, ілюстрацыю, маляванне, анімацыю... але гэта будзе ўсе ж адным з накірункаў, не спецыялізацыяй.
Мне падабаецца ўвогуле ваш часопіс. Ну як, я гляджу ў плане дызайна, хаця сама вёрсткай не займаюся, але ацаніць магу) На мой погляд усё добра) Што тычыцца напаўнення, то таксама ўсё цікава і разнастайна, але цяжкавата нейкі водгук пісаць, бо я не вельмі падпадаю пад аўдыторыю часопіса, калі па шчырасці. У вас такі больш ухіл на хэндмэйд, калі гэта можна так назваць...І імкненне ахапіць як мага большую аўдыторыю, што зразумела. Уласна мне падабаецца гэтая рубрыка з маркетынгам і прадпрымальніцтвам і інтэрв'ю, асабліва цікава пра Р. Сустава, што не дзіўна :)
Reply
Так, адсочваем, і на сённяшні дзень можна сказаць, што рускамоўную версію другога нумара прачытала прыкладна ў 12 раз болей людзей, чым беларускую. З першым нумарам розніца недзе ў 10 раз. Каб было больш зразумела, прывяду лічбы: у беларускага першага нумара было больш за 1 000 актыўных чытачоў і больш за 3 000 праглядаў. Так, гэта не 10 тыс. чытачоў і 95. тыс.праглядаў, як у рускай версіі (далёёёка не тое, так), але гэта таксама лічбы! І шчыра скажу, нават калі б яны былі яшчэ меншыя, я б не адмовілася рабіць беларускую версію... І я вельмі шчаслівы чалавек, бо другая "палова" часопіса, Ірына Бельская, мяне ў гэтым падтрымлівае і робіць двайную працу па вёрстцы, хоць сама карыстаецца пераважна рускай мовай у побыце. Дзякуй Богу, знаходзяцца і іншыя людзі, якія нам дапамагаюць таксама, мы ім вельмі ўдзячныя.
Карацей, будзем рабіць абавязкова і надалей :)
Reply
Я думала, што лічбы меншыя, па праўдзе))) Так што не так ужо і пагана ўсё апынулася))) А тое, што расейскамоўная столькі бярэ -- не дзіўна, гледачы ж могуць быць і з суседніх краін. Я бачыла, што там у вас дзяўчына конкурс выйграла з Расіі здаецца. Сапраўды добра, што вы гэта робіце)
Reply
Дзякуй!
Reply
Дзякуй за водгук! Я зразумела пра што вы кажаце ў плане аўдыторыі, але вось у мяне пытанне - а чалавеку прафесіанальнаму цікава толькі тое, што датычыцца яго прафесіянальнай дзейнасці? Мастаку - толькі пра мастакоў, керамісту - толькі пра кераміку і г.д.? Усе матэрыялы нашага часопіса звязаны тэмай творчасці ўвогуле і, канешне, разлічаны з большага на чалавека абсалютна любой адукацыі, не абавязкова прафесійнай мастацкай. Але ж і мастачкі часам шыюць сабе нешта ці робяць упрыгожанне на свята!:) Ну і ёсць жа артыкулы ўвогуле пазнавальныя - пра традыцыі ці мясціны, напрыклад. Ці я не так усе ж зразумела каментарый? Чаму вы не падпадаеце пад аўдыторыю часопіса? :)
Reply
Reply
Reply
Leave a comment