ALOVAK + ADNAK

Jul 08, 2015 00:03

Рэдкі госць сёлета я ў ЖЖ. Хачу нагадаць пра сябе і расказаць, як на мінулым тыдні пабывала на цырымоніі ўзнагароджання фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ADNAK.
А прычынай, чаму туда я трапіла, было тое, што часопіс ALOVAK трапіў у шорт-лісты ў двух намінацыях фестываля  - H-1 (Медыяпраекты для аднаго канала камунікацыі: ТБ, друкаваных СМІ, радыё, інтэрнэту, вонкавай рэкламы, Indoor) і О (Грамадсказначныя праекты). Так што былі мы з Ірай на фестывалі не проста так, а ў якасці фіналістаў ( дакладней будзе сказаць, прадстаўнікоў фіналіста!). І недарэмна прыехалі! Бо атрымалі ў двух жа намінацыях два дыпломы за 3 месца. Гэта асабліва прыемна, таму што мы зусім нядаўна зрабілі толькі першы крок.. І гэтыя ўзнагароды нас упэўнілі ў тым, што ідзем у правільным накірунку...



Фотасправаздача (і я на фотачках) далей.

1. Атрымоўваем дыплом нумар 1, намінацыя "Медыяпраекты".  Іра амаль адразу паехала на вакзал, каб паспець на цягнік, які яе павёз у недалёкае замежжа, а я засталася чакаць, ці атрымаем яшчэ што...



2. І атрымалі ж!  Намінацыя "Грамадсказначныя праекты". Парадавала, што ў другі раз вядучыя цырымоніі, любімыя акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужо упэўненна і гучна прамовілі са сцэны "Аловак!"



3. А вось і яны, вядучыя - яскравыя, таленавітыя, з пачуццем гумару!



4. Ну канешне ж трэба было і ў фатазоне адзначыцца.  Шкада, што Іры ўжо не было побач.



5. Дарэчы, фаварытам фестываля ў гэтым годзе стала, і на мой погляд, заслужанна, "Арт-сядзіба". Хлопцы малайцы - вышымайка, Дзень беларускай мовы, Дзень вышыванкі - гэта толькі частка праектаў, якія атрымалі дыпломы.



Фотаздымкі ў гэтым допісе - Аляксандр Tarantino Ждановіч і Зарыны Кандрацьевай.

А што яшчэ было на цырымоніі, спытаеце вы? Гурт Pawa на ўрачыстым адкрыцці, імправізацыі ад Паўла Аракеляна, выступы таленавітых і цікавых беларускіх камандаў (TonquiXod, Navi, :B:N:) падчас узнагароджвання,  крэатыўныя цікавосткі і гастранамічныя прысмакі ад партнёраў фестывалю ( калі б я любіла піва, то пэўна б да дому не даехала (у цвярозым стане), бо піва  было так шмааааааааааат).

Болей фотаздымкаў тут - http://marketing.by/novosti-rynka/fotarepartazh-z-shostaga-festyvalyu-ad-nak/
і тут - http://budzma.by/news/pyeramozhcy-fyestyvalyu-reklamy-fota.html
Азнаёміцца з падрабязным спісам пераможцаў можна тут.

alovak magazine, падзеі, friends will be friends

Previous post Next post
Up