Пазнавата крыху, заняткі ўжо распачаліся ў мінулую пятніцу, але можа хто-небудзь як раз думае, куды б падацца і яшчэ чаму-небудзь новаму навучыцца:) А гурток гэты варты, каб яго наведваць:
Па-першае, даеш кожнаму беларусу па народнаму строю!:)
Па-другое, хачу адзначыць цудоўнае выкладанне Насты Глушко - з гумарам і з добрым валоданнем тэмы, з падзрабязнымі і зразумелымі тлумачэннямі нават для такіх "чайнікаў" у шыцці як я.
Па-трэцяе, атрыманныя веды могуць спатрэбіцца ў вырабе досыць сучасных рэчаў - прыклад я паказвала
тут.
Па-чацвёртае, размаўляючы з гурткоўцамі і выкладчыцай можна падцягнуць беларускую мову.
Ну а натхніцца и адважыцца на наведванне гуртка можна, яшчэ раз паглядзеўшы на
прыгожыя строі і не меней прыгожых дзяўчат у іх апранутых.
Оригинал взят у
urshulja в
Гурток! Вучымся ізноў)))Вітаю ўсіх, хто жадае навучыцца і пашыць сабе народны строй. Заняткі пачнуцца ў пятніцу 17 студзеня ў 18.30 па адрасе К.Лібкнехта 112, офіс СЭТ. З сабой неабходна мець нататнік і асадкі-алоўкі. Будзем здымаць памеры, выбіраць тканіну і ніткі, выбіраць рэгіён. Заняткі платныя,плата за месяц 150 тыс.руб(дабрачынны ўнёсак на ўтрыманне офісу ) Сябрам СЭТ - зніжка!