Здаецца, я зразумела, чаму мне так даспадобы пячы хлеб. Уся справа ў цесце! Яно мне нагадвае гліну, якую я таксама люблю вымешваць, перамінаць :)
Карціна амаль маслам, але ж хлебам:
Для госцікаў даражэнькіх учора спякла хлеб: багеты на малацэ, з макам...
... і з жытняй мукі на квасе з мёдам, кменам, каляндрай і анісам (духмяны духмяны!!!)
Ну, як кажуць - смаката, не ад'есціся!
І вось які верш Ларысы Геніюш знайшла пра хлеб:
ХЛЕБ
Наш жытні хлеб я выпякаць умела,
Рашчынены, замешаны ў пару,
Прапёкся каб, скарынка не счарнела,
Заглалжаная ласкай маіх рук.
На лісьцейку дубовым, на аеры.
I пахне з хаты хлебам па сяле.
I першы бохан з крыжам на павер'е,
Каб спорыўся надзённы на стале.
I смакаваў пахучы, чорны, жытні
З гарачай печы родны каравай.
Хвалілі госьці хлеб і старажытны,
Багаты хлебам, беларускі край.
P.S. А тым часам пішуць у інтэрнэце, што
хлеб падаражэў так, што многія беларусы пачалі пячы яго самі.