Восеньскі фэст "Багач" - 21 верасня, 12.00 Вязынка

Sep 20, 2013 16:42



21 верасня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята Багач. Пачатак - а 12ай гадзіне.

У беларускім календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю - васковай свечкі ў лубке з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты, такія як Варган, Горынь, Dainava, Guda, Кудмень, Рада, капэля На Таку, дуэт Васіля Грыня разам з Юліяй Літвінавай, а таксама дуэт Рамана Яраша і Юліі Літвінавай.

Для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш. Можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў.

Нам хацелася б, каб гэтае свята стала для яго ўдзельнікаў і гасцей не толькі месцам выдатнага адпачынку на вольным паветры, але і пляцоўкай для жывога творчага ўзаемадзеяння, у працэсе якога толькі і можа захоўвацца і перадавацца традыцыя.

ПРАГРАМА

12.00 - 12.30 Урачысты пачатак свята. Абыход будынкаў музея з "багачом" усімі ўдзельнікамі і гасцямі.

12.30 - 13.30 Традыцыйныя жніўныя і восеньскія сьпевы ад гуртоў Варган, Горынь, Dainava і Guda. З гэтага ж часу працуе гульнявая пляцоўка (Сямейны клуб СЭТ), рамеснікі (ткацтва паясоў, выцінанка, беларуская лялька, лазапляценне, разьба, ганчарства і кавальства) і кірмаш.

13.00 - 15.00 Дзейнічае кропка традыцыйнай кухні.

14.30 - 15.30 Традыцыйныя мужчынскія спевы, лірыка: Кудмень, Васіль Грынь і Юлія Літвінава, Рада, Раман Яраш і Юлія Літвінава.

15.30 -... Танцавальная вечарына (запрошаныя музыкі і танцавальны клуб Sita).

ПРАГРАМА ДЗІЦЯЧАЙ ПЛЯЦОЎКІ

13.00 традыцыйныя гульні, майстар-клас і пляценне вянкоў з восенькага лісця
13.30 -15.00 Прэзентацыя Сямейнага Этнаграфічнага Клуба, майстар-клас апрацоўка ільну, выраб традыцыйнай беларускай лялькі Ільняніца
15.00 гульні ці квэст

Праграма можа мяняцца па часе

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 10.50, прыбывае ў Вязынку ў 11.42. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.07, 16.45, 17.57.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток. Кошт уваходнага квітка 10 000бр, студэнтам 7000бр, школьнікам 5000бр.

Майстры и майстар-класы: каваль, ганчар, разьба па дрэбе, традыцыйныя лялькі, цацкі з сена, вянкі з лісця і інішае.
На дзяцячай пляцоўцы можна будзе даведацца пра забаўлянкі для самых маленькіх.

Будзе працаваць кухня з стадыцыйнымі праснакамі, але раю ўзяць з сабой ежу.

З пытаннямі звяртайцеся да мяне +375 29 702 69 19 Аксана, ці на нумар 8029 842 57 89 (Наста)

Спадарства, запрашаю вас далучыцца за сустрэч Сямейнага Этнаграфічнага Клуба СЭТ.

Менавіта мs арганізавалі летнік у Мойсічах, падаецца першы блін атрымаўся добры, таму ёсць вялікае жаданне працягваць.
На бацькоўска-дзіцячых сустрэчах вы звожаце навучыцца шыць і вышываць кашулі дзецям і сабе, рабіць традыцыйныя лялькі розных народаў, рабіць выцінанку, ляпіць з гліны і шмат чаго яшчэ.

Сустрэчы плануюцца рэгулярныя. Далучайцеся.

традиция, пиар

Previous post Next post
Up