Рагнеда размаўляе.

Jan 31, 2013 23:42

Кладземся пазаўчора спаць, а да нас зайшла маміна знаёмая ўдзень, і, як шмат хто сталага веку, падмануля дзіця, што пойдзе шукаць Дзеда Мароза, прынясе Рагнедцы цукеркі, ды пайшла.
Рагнеда абдывае мяне, ды кажа: "А да нас хлопчыкі прыходзілі. Адзін сусім маленькі быў. Яны песні спявалі і танцавалі. А я ім цукеркі давалі і падарункі. А яшчэ дзяўчынкі былі ў капяляшыках. І я яшчэ калядоўчшыкі. А баба мяне падманыла (гэта я ёй сказала), баба манюка.
І тут я паветра спусціла Рагнеда кажа, ідзі ў прыбіральню, а я буду тут ляжаць, пачакаю цябе. (Гэта я так ёй кажу).
Пасля замаўчавла, я кажу: "Дабранач". Рагнеда строга так на мяне:"Ціха, усё, спаць, ціха я сказала, спаць". (Гэта ёй так Дзіма кажа).

А ўчора мы зрабілі ёй свой бзіцячы пакой. Праўда, цацкі так і валяюцца па ўсёй кватэры, мя яшчэ іх не перанеслі. Але спіць Рагнеда зноў у доміку, у комплексе. Засынала са мной, пасля я сыйшла ў спальню. Дык яна мне ўвесь дзень расказвала сёння, як я ад яе збегла да Дзімы.

Мяне называе мама, мамачка, Ксюша Паўлаўна, а Дзіму -- Дзімачка, Дзімка, Дзіма, тата казаць перастала.

Сёння без дзённяга сну засталася, мне ьрэба было па справах ад'ехаць, я яе пакінула ў мамінай сяброўкі. Дык Рагнеда стамілася ў яе, рапранулася, сказала, буду тут спаць. Ледзь дамоў забралі. Дома яна амаль адразу і заснула.

Вялікая ўжо, можна дамовіцца. Дапамагае ўвесь час. Я на выходныя ездзіла ў Брэст, Рагнеда з Дзімай засталася. Малойцы, вытрымалі. Я ў суботу з раніцы з'ехала, вярнулася ў нядзелю а 10 вечара. Малюю. Калі дайдуць рукі да фоціка, пакажу што.

Палец мой зажывае, гэта мне мусіць, перадышка спатрэбілася, вось і я ледзь не адрэзала яго. Дарэчы, нейкі ў мяне тыдзень пашкоджянняў Рагнедай быў: два разы лоб я гульні яна мне пабіла, другі раз вельмі моцна, пасля блэндэрам палец я парэзала ад яе "дапамагу", а сёння я зноў ударылася балючым месцам ад Рагнеду.

Нейкае раздражненне ва мне. Стамілася чакаць вырашэння пытання. Трэба, мо, да кумы ў госці падацца.

поболтать, мое, Рагнеда

Previous post Next post
Up