У Бабруйск

Aug 09, 2013 10:27

А мы ўчора з сяброўкай у Бабруйск ездзілі. І вось што я вам скажу: калі вы жадаеце ўбачыць беларускае мястэчка ў сваім першапачатковым выглядзе -- вам туды. Не ў Гародню, не ў Брэст, а менавіта ў Бабруйск.
На вялікі жаль, фотаздымкаў не будзе, бо мы так імкліва рушылі, што я забылася ўзяць фотаапарат. Спадзяюся, буду там яшчэ. Затое ўсю дарогу нам трапляліся проста цудоўныя людзі.
Спачатку ў паўбасціёне Бабруйскай крэпасці мы спугнулі неякага падлетка год 14-15. Падлетку было сумна, і ён вырашыў(без нашае на то згоды), што будзе абараняць гэтых двух цётачак ў шортах, якія з ліхтарыкам лазяць па развалінах. Ён шоў перад намі, каментаваў не ў папад, і рабіў усё, каб паказаць нам, які ён годны мужчына. Было сьмешна і міла. (Ага, зараз прыйдзе сяброўка і раскажа, што яна на гэны конт думае. У яе, ці бачыце, мацярынскі інстынкт).
Крэпасць мяне ўразіла. Адпраўляйце лесам усіх, хто будзе расказваць, што глядзець там няма чаго. Я дзень сядзела над планам. І ў выніку разабрадася, што такое люнеты, равеліны і г.д. На мясцовасці я ў выніку таксама саарыентавалась і нават па ходу выдавал нейкія каментары.
Пасля мы пайшлі ў горад. Горад вялікі. Мы стапталі тры пары чаравікаў адхадзілі ўсе ногі, але паглядзелі толькі палову з таго, што я хацела і запланавала. Хвала нябёсам, што напярэдадні я такі крыжыкамі на мапе пазначыла месцы і саставіла маршрут. На шляху да нас прывязаўся нейкі пьянюсенькі мужчына, які на трасянцы спрабаваў нам расказаць пра адну цікавейшую гістарычную акалічнасць. Як на базе габрэйскіх майстэрань паўстала фабрыка з "адпаведнай" назвай "Славянка", 75% працоўных якой былі менавіта габрэі. Уразіліся домам купчыхі Канцэльсон.Паўдарогі шлі і разважалі, якой яна была, купчыха. Пышнацелай весялухай ці маленькай і элегантнай, ці вяла яна разгульны лад жыцця. Спрабавалі ўявіць, як яна выходзіць з дома: то ў строгім касцюме і элегантным каплюшыку, падцягнутая, засяроджаная, цікаўная; то вялікая, мажная, у пышных сукенках па апошняй модзе, грамагласная.


Завяршалі мы нашую вандроўку прагулкай па габрэйскім могілкам.
Вырашылі, што прыедзем яшчэ раз і абавязкова цягніком.

для душы, дарогі, жыццё, падарожжа

Previous post Next post
Up