Nov 21, 2008 14:46
Я заўважаю, што з двума дзецьмі я паспяваю болей, ніж калі старэйшая ў садку. Вось учора зрабіла для старэйшай выходны, дык перарабіла столькі спраў... І купіла ўсё, што даўна збіралася купіць, і на кірмаш схадзіла, і гулялі мы 3 гадзіны, і пірог спякла, не кажучы ўжо пра розныя пачытанкі-пагулянкі.
Атрымоўваецца, што асабіста мне выгодней трымаць старэйшую дома.
З іншага боку, я ведаю, што ёй патрэбны калектыў. Ды і сваякі кажуць, што я дзяцей надта моцна да сябе прывязваю.Што трэба іх болей ад сябе адпускаць.
Маё сэрца падказвае, што я раблю правільна. Але ж дзе ісціна, дзе залатая сярэдзіна. І ці ёсць яна ў такіх рэчах, ці ўсё залежыць ад асабістага ўспрыняцця.
дзеці,
выхаванне