(no subject)

Jan 24, 2013 14:41

Сёння, на заняткі, акурат рыхтавала матар'ялы пра бойку пад Мілавідамі. І ўзгадала, з чаго пачалося маё вывучэнне беларускай мовы, калі я толькі сюды прыехала. Вось з гэтага верша:

Заўтра усё -- заўтра смерць, мяне выведуць каты
Сакавік на двары. Яшчэ тыдзень і птушкі дамоў...
О, буслы, дзеці сонца, летучы, адшукайце вы хату,
Дзе жыве маё шчасце, якога ў жыцці не знайшоў
У вясновай красе, яна чыстая, нібы бяроза,
Вуснаў не цалаваў,і яе не насіў на руках
Птушкі, людзі казалі... Прашу вас праз слёзы
Кіньце вы ёй праз комін маленькага хлапчука.
Хай ён будзе маім, тую дзеўчыну вы папрасіце,

(тут яшчэ дзьве строчкі, якія не памятаю)

Веру, кроў мая ў сэрца яго застукоча,
І калі прыйдзе час, новай, гнеўнай касьбы,
То і зноў... Хай жа пільнымі будуць
І ў ночы і ў дзень яго вочы,
І пажары палацам: за мову, за слёзы, за кроў

Хлопчык мой, я цябе, дарагі абдымаю,
У краіне маёй здратаванай павінен ты жыць,
Крокі ў лёхах, ужо і світаць пачынае...
Беларусь мая, маці! Ты будзеш адзіная жыць...

Пішу па памяці. Адзіны верш, які запомніла раз і назаўжды. І помню праз 20 год.

А вось тут, як мне падказалі, можна глянуць арыгінал
http://knihi.com/Ryhor_Siemaskievic/Aposniaja_noc_Kalinouskaha.html

Жыццё, дарогі, маё

Previous post Next post
Up